IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )


 
Reply to this topicStart new topic
> Владельца сайта знакомств вызывают в милицию!!!, дела....
Shef
сообщение Oct 3 2006, 20:46 20
Сообщение #1


Administrator
**********

Группа: Admin
Сообщений: 1.164
Регистрация: 26.3.2004
Из: Республика Беларусь г.Слоним
Пользователь №: 1



Цитата
У Беларусі на сённяшні дзень склалася сітуацыя, калі сайты знаёмстваў канфліктуюць з дзеючым заканадаўствам. А менавіта з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 траўня 2005г. № 449. Так, нядаўна уладальнік www.amur.by атрымаў павестку ў міліцыю з нагоды працы сайта. Працаўнікамі міліцыі быў складзены пратакол на падставе ар.154 ч.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях – Парушэнне правіл ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.

Адміністрацыя www.amur.by у адмыслова выдаддзеным на гэтай падставе прэс-рэлізе, тлумачыць, што сайты знаёмстваў – гэта звычайная з`явы ва ўсім свеце. А пераважная іх колькасць нават не з`яўляецца ў поўнай меры шлюбнымі агенцтвамі!

Дзейнасць шлюбных агенцтваў выяўляецца ў індывідуальным падборы будучага мужа, жонкі, часта гэта звязана з пераездамі, у тым ліку і ў іншыя краіны. За размяшчэнне анкет у сваёй базе дадзеных, агенцтва бярэ з кліентаў грошы, таму можна казаць аб тым, што гэта іх дзейнасць, якая прыносіць прамы прыбытак, і для ажыццяўлення якой у адпаведнасці з дадзенай пастановай неабходная ліцэнзія.

Звычайны сайт знаёмстваў нават не мае ўласнай анкетнай базы! Як правіла, такія сайты выкарыстоўваюць спецыялізаваныя бясплатныя базы дадзеных такіх праектаў як mamba.ru або loveplanet.ru. Гэтыя праекты падаюць магчымасць любому жадаючаму дадаць сваю анкету (у тым ліку пад выдуманымі імёнамі), а затым экспартуюць свае базы ўсім жадаючым, у тым ліку, сайтам знаёмстваў для банальнага пашырэння іх сэрвісаў. Варта адзначыць, што кліентамі той жа mamba.ru з`яўляюцца такія мегапарталы як mail.ru, rambler.ru, km.ru, pochta.ru і іншыя. Колькасць анкет карыстальнікаў у сапраўдны момант на mamba.ru перавышае 3 000 000!

У выніку незразумела, чаму менавіта сайты знаёмстваў, якія не маюць уласнай базы анкет, не займаюцца дзейнасцю па стварэнню такой базы, не працуюць з кліентамі наўпрост і якія не здабываюць прамога прыбытку, трапляюць пад уздзеянне дадзенай прапановы.

Выкарыстоўваць базы дадзеных mamba.ru або loveplanet.ru можа любы сайт, які не абавязкова спецыялізуецца на знаёмствах або ўзаемаадносінах людзей. Таму ў адрозненне ад шлюбных агенцтваў, якія працуюць з рэальнымі кліентамі, такія службы знаёмстваў, прыкручаныя да нейкага сайту – не больш, чым патэнцыйнае месца для знаёмстваў.

А колькі такіх патэнцыйных месцаў для знаёмстваў у Інтэрнэт?

Тыя жа чаты і форумы – таксама патэнцыйныя месцы для знаёмстваў. Карыстальнікі, рэгіструючыся на форумах і чатах, могуць рэдагаваць свой профіль, у тым ліку і фатаграфіі, адрасы электроннай пошты, нумары тэлефонаў, каментары (іншымі словамі змяняць свае анкетныя дадзеныя), перапісвацца з іншымі жадаючымі пагутарыць і пазнаёміцца (бо большасць з тых, хто прыходзіць на агульнадаступныя форумы і чаты – не знаёмыя паміж сабою!), пакідаць свае каардынаты і кантакты для далейшага знаёмства.

Тое ж самае і ў рэальным жыцці.

Чаму тады не забараняюцца знаёмствы ў барах і дыскатэках? Чаму ад гэтых устаноў не патрабуюць атрымання ліцэнзіі на знаёмства, бо гэта таксама патэнцыйныя месцы для знаёмстваў? Абсурд? Так. Але такі ж абсурд ужываць тэрмін "шлюбнае агенцтва" датычна да інтэрнэт-сайтаў, якія выкарыстоўваюць распаўсюджаныя па ўсім інтэрнэце анкетныя базы у якасці аднаго з сваіх сэрвісаў.

Падвядзем падрахунак. Калі пастанову будуць ужываць і далей у тым кантэксце, у якім яна ўжываецца зараз, то ў Беларусі наогул не застанецца нацыянальных сайтаў знаёмстваў. Яны перабяруцца на іншыя даменныя імёны, напрыклад, у зоне com, за якія будуць плаціць не ў бюджэт сваёй краіны, а замежным кампаніям.

Каму ад гэтага карысць? Нікому. Проста, як чамусьці часта бывае, закон тлумачыцца не ў карысць інтарэсаў сваёй жа краіны і яе грамадзян, якім зараз, каб знайсці сябра па перапісцы неабходна будзе захадзіць на расейскія або, напрыклад, украінскія сайты знаёмстваў.


Вот такие дела творятся у нас! Как вам такой маразм законодательства??


My Signature
Что стоит жизнь в довольстве и покое?
Когда её пытаются лепить,
Фальшивя перед делом иль строкою
Легко казаться... ОЧЕНЬ ТРУДНО БЫТЬ!!!


...........................................................................





Go to the top of the page
 
+Quote Post

Reply to this topicStart new topic
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



RSS Текстовая версия Сейчас: 10th December 2019 - 06:35 6
Яндекс цитирования