IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )


 
Reply to this topicStart new topic
> Круглы стол (Слонім, 29 жніўня 2009 г.), Круглы стол адбудзецца а 14-ай гадзіне па адрасе: вул. Калгасная, 8
kilometra
сообщение Aug 25 2009, 17:12 17
Сообщение #1


Я здесь недавно.
*

Группа: Members
Сообщений: 1
Регистрация: 25.8.2009
Пользователь №: 4.327



Круглы стол (Слонім, 29 жніўня 2009 г.)
Актуальная сітуацыя ў Беларусі: ад палітыкі да развіцця гарадоў (прэзентацыя распрацовак беларускіх аналітычных цэнтраў)

Шаноўнае Спадарства!

Запрашаем Вас 29 жніўня 2009 г. а 14.00 на круглы стол "Актуальная сітуацыя ў Беларусі: ад палітыкі да развіцця гарадоў (прэзентацыя распрацовак беларускіх аналітычных цэнтраў)", арганізаваным Агенцтвам гуманітарных тэхналогіяў (АГТ) і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS). Падчас круглага стала адбудзецца прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў даследаванняў АГТ і BISS, а таксама дыскусія пра новыя магчымасці грамадзянскай супольнасці Беларусі ва ўмовах паляпшэння адносінаў з Эўразвязам.

На круглым стале мы прапануем абмеркаваць наступныя пытанні:

Блок 1: Збліжэнне з Эўропай: змены і перпспектывы.

- Што дасць Беларусі ўдзел ва Ўсходнім Партнёрстве ЭЗ?

- Якія новыя магчымасці для грамадзянскай супольнасці ў новай сітуацыі?

- Ці магчымая пераарыентацыя Беларусі на Захад?

Блок 2: Развіццё рэгіёнаў у Беларусі: сучасны стан і праблемы.

- Ідэя гораду і яе ўвасабленне ў гісторыі і сучаснасці Беларусі;

- Сучасны стан і праблемы беларускіх малых гарадоў;

- Што падлягае развіццю ў беларускіх гарадах;

- Запатрабаванасць і выкарыстанне ў практычнай дзейнасці вынікаў інтэлектуальнай працы.

Па заканчэнні дыскусіі ўсе жадаючыя змогуць пазнаеміцца і набыць кнігі, выданыя аўтарамі АГТ і BISS.

Круглы стол адбудзецца 29 жніўня 2009 а 14-ай гадзіне па адрасе: г. Слонім, вул. Калгасная, 8 (Маладзежны цэнтр, мікрараён "Альбярцін", сядзібна-паркавы ансамбль В.Пуслоўскага; даезд аўтобусамі № 8, 10 да прыпынку "Вуліца Паркавая")

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі гарадской інтэлігенцыі, мясцовых органаў улады, грамадзянскія актывісты, члены ініцыятыўных груп, рэлігійных супольнасцяў, няўрадавых арганізацый і палітычных партый, а таксама ўсе зацікаўленый асобы.

Кантакты для даведак:

Тэл. +3752963276301; slonim2005@yandex.ru (Алесь Масюк)
Тэл. +375297422040; julia.hurska@gmail.com (Юлія Галіноўская, АГТ)
dzianis@belinstitute.eu (Дзяніс Мельянцоў, BISS),
a.yahorau@gmail.com (Андрэй Ягораў, АГТ)

Сообщение отредактировал kilometra - Aug 25 2009, 17:16 17
Go to the top of the page
 
+Quote Post
Shef
сообщение Aug 26 2009, 22:04 22
Сообщение #2


Administrator
**********

Группа: Admin
Сообщений: 1.164
Регистрация: 26.3.2004
Из: Республика Беларусь г.Слоним
Пользователь №: 1



Зайду!


My Signature
Что стоит жизнь в довольстве и покое?
Когда её пытаются лепить,
Фальшивя перед делом иль строкою
Легко казаться... ОЧЕНЬ ТРУДНО БЫТЬ!!!


...........................................................................





Go to the top of the page
 
+Quote Post

Reply to this topicStart new topic
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



RSS Текстовая версия Сейчас: 9th December 2019 - 10:32 10
Яндекс цитирования