Опубликовано: Shef , Включено: Jun-09-2004

Год 1831-шы i 1833-ці
Becткi аб антыцарскім лістападаускім паустанні1830 года у Варшаве да горада над Шчарай даляцелі не адразу. Але ужо у першыя тыдні пасля пачатку падзей па трактах Слошмшчыны на захад з грукатам пацягнуліся шэрыя калоны расійскіх войскау з гарматамі i абозамі, што не магло не насцярожыць мясцовае насельніцтва. Папаузлі чуткі, спачатку малазразумелыя, а затым усё болы трывожныя: паустанне!
Лixi край зноу, як i улетку 1812 года, нібы калыхнула ветрам. Аб'яуленне ваеннага становішча у Гродзенскай, Мінскай, Віленскай губернях i Беластоцкай акрузе, падпарадкаванне усёй улады у заходніх губернях камандуючаму арміяй генерал-фельдмаршалу Дубіч-3абалканскаму сведчыла аб сур'ёзнасці справы i рашучых дзеяннях царызму. Раптоуны наплыу розных армейскіх фарміраванняу, якія то затрымліваліся i расцякаліся па наваколлю, то паспешна зрываліся i накіроуваліся недзе далей, стваралі абстаноуку напружанасці. Слонімшчына, нібы прыфрантавая зона, поунілася салдатамі, асабліва уздоуж трактау. У горадзе тэрмінова складваліся спіскі будынкау, якія можна было выкарыстаць пад размяшчэнне арміі i пад вайсковыя шпіталі У першую чаргу уіичваліся мураваныя збудаванні кляштары, касцёлы, ciнaгогі, фабрыкі, школы i нават прыватнае жыллё.
У студзені 1831 года паступіу загад тэрмінова падрыхтаваць i абсталяваць шпіталі на 600 ложкау, а праз пару месяцау — i яшчэ на 2400 ложкау з пасцелямі i камплектамі бялізны для раненых, для чаго займаліся усё болы-менш прыгодныя будынкі горада i мястэчак. Зачыняліся школы i фабрыкі, касцёлы i часткова ciнагогі. Толькі Жыpoвiцкi манастыр па загаду самога імператара Мікалая заставауся незанятым.
3-за паусюднай антысантарыі у apмii успыхнула эпідэмія халеры. лекарні хутка запауняліся хворыміi. А паколі спецыяльных вайсковых казармау не было i салдаты pacкватэроўваліся па сем'ях, то халера распаусюджвалася i сярод цывільнага, acaблiвa вясковага, насельніцтва.
Для забеспячэння вайсковых патрэб у мясцовых жыхароу зa6ipa-ліся не толькі харч i фураж, але i бялізна для раненых, іншая маёмасць. Асабліва ускладнялася сітуацыя на сяле у час веснавых пасяуных работ. Улады безагаворачна патрабавалі паставак для apмii фурманак з возчыкамм. Толью у кpacaeiкy 1831 года павет Myciy выдзеліць для вайсковых мэт 2186 фурманак. Пагаворвалі i аб рэкруцкім наборы. У выніку недахопу рабочых рук i цяглавай сілы на вёсцы яравы клін значна недасейвауся, мала было i насення. Немінуча набліжауся голад.
Палітычная сітуацыя з першых месяцау насцярожыла мясцовых памешчыкау i патрыятычна настроеную iнтэлiгeнцыю i шляхту. Гвалтоунае далучэнне краю да Рассійкай Імперыi не прынесла дабра нікому. Насельніцтва лічыла гэту з'яву часовай i таму з надзеяй чакала змен. Памяць будзіла успаміны аб былым Bялiкiм княстве Літоўскім. Разгаралася крыуда за растаптаную Расіяй волю, за зняважанае пачуццё нацыянальнага гонару i годнасці. Незадаволенасць i патрыятызм яднал} аднадумцау. Падзеі ж ускалыхнулі цішыню. Паустанне у Варшаве давала надзею на чаканыя змены. Царызм стауся агульным ворагам і для палякау, і для літвінау (гэта значыць беларусау). Таму паустанне супраць цара і Расійскай імперыі найболы актыуныя сілы у Беларусі сустрэлі прыхільна, гэта адносілася у першую чаргу да так званых заходніх губерняу і Слонімшчыы у тым ліку.
Нават у такіх складанейшых умовах, калі край наваднялі шматлікія вайсковыя фарміраванні і дзейнічала ваеннае становішча, рэвалюцыйна настроеныя колы Слонімшчыны вырашылі прыняць удзел у змаганні на баку паустаушай Варшавы. Для наладжвання сувязі з цэнтрам паустання і атрымання канкрэтных указанняу для сумесных дзеянняу пасланцам быу абраны малады, энергічны памешчык з маёнтка Парэчча Міхал Валовіч. Гэты смелы, дужы і палітычна надзейны прадстаунік найболы падыходзіу для ажыццяулення дзёрзкай задумы. Усе шляхі, што вялі у напрамку Варшавы, кантраляваліся мноствам яуных і таемных заслонау. Прарвацца праз іх было нерэальна, таму вырашыі прабірацца пауночным шляхам — праз Гародню і Аугустоу.
Перадкаляаным зімовым вечарам у суправаджэнні пяці вершнікау са свайго маёнтка Міхал Валовіч конна пакінуу Слонімшчыу. Удала абыходзячы заставы, ён дасягнуу Гарадзеншчыны. Але тут нечакана сутыкнууся з ахоуным раз'ездам. Групка суправаджэння у цемры ночы рассеялася. Уцякаючы ад пагоні, Валовіч кінууся з высокага берага з канем у пакрыты крыгамі Неман.
Слонімшчына чакала вестак, чакала каманды для пачатку дзеян-няу. Вестак не было, а час ішоу. Праз тры тыдні з такім жа заданием прыйшлося слаць другога пасланца. Але на гэты раз з афіцыйным расійскім пашпартам на паштовых конях праз Берасце паехау шляхціц Лявон Пжэцлаускі. На жаль, і яго экспедыцыя завяршылася безвынікова. Пжэцлаускі, усё ж дабраушыся да паустанцау, уліуся у іх рады, так і не паведаміушы нічога ні цэнтру, ні на Слонімшчыну. Зрабіць гэта пры баявых дзеяннях было няпроста.
Тым часам сітуацыя ускладнялася, улада у краі поунасцю пераходзіла пад кантроль ваенных. З 28 студзеня быу аб'яулены рзкруцкі набор. Слонімскі павет, у якім налічвалася 26 278 мужчын, мусіу паставіць 156 рзкрутау. А 9 лютага камандуючы Дубіч-Забалканскі аддау загад адабраць ва усіх жыхароу павета, у тым ліку і леснікоу, усю зброю (стрэльбы, рагаціны, паляунічыя нажы). Непадпарадкаванне загаду пагражала пакараннем згодна прыгавору ваенна-палявога суда.
З прыходам вясны сяляне пачалі прыхоуваць у лясах маёмасць і хавацца самі. Адчувауся шырокі патрыятычны уздым. Яшчэ 13 лютага з Нясвіжа для больш дзейснага кантролю за мясцовасцю у Слонімскі, Наваградскі і Пружанскі паветы была перакінута 2-ая дывізія гусарау.
У Слоніме і наваколлі размясціўся яе рэзерв, куды уваходзілі дзве кавалерыскія брыгады пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Станковіча. Паусюдна стаялі палкі: у Ружанах—Елізаветцкі, у Пружа-нах—Іркуцкі з коннай артылерыяй, у Наваградку — артылерыя князя Фердыанда, у Міры—Паулаградскі з артылерыяй. Карацей кажучы, стварауся надзейны франтальны заслон антыцарскім хваляванням і пранікненням смуты у глыбь імперыі. 5 сакавіка у Гродзенскім, Ваукавыскім і Лідскім паветах раскватэраваліся палкі расійскай гвардыі. Воддаль ад цэнтра паустання размясціуся Літоускі корпус, пазней перайменаваны у Чацвёрты.
У Слоніме, акрамя згаданых ужо дзвюх брыгад расійскіх (драгунау і егерау), стаяла Літоуская конная дывізія. Віленскі тракт, які злучау сталіцу з Варшавай, у хуткім часе стау даволі небяспечным, тым болей, што єн праходзіу па прыбалтыйскіх тэрыторыях. Ваенным камандаваннем Слоніму адводзілася роля своеасаблівага палітычнага рзгіянальнага цэнтра. Таму шырокімі паунамоцтвамі, як ваеннымі, так і палітычнымі, надзяляуся генерал-лейтэнант Станковіч, што па-жандарску распрауляуся пры найменшым падазрзнні не толькі з цывільным насельніцтвам, але і з падпарадкаванымі яму вайскоуцамі. Слонімская турма была заполнена "ненадзейнымі" салдатамі, асабліва з Літоускай дывізіі.
У канцы сакавіка-пачатку красавіка 1831 года па вёсках павета і у Слоніме хадзілі чуткі, нібы расійская армія адмауляецца страляць у паустанцау, а Жмудзь і Літва арганізуе паустанцкія атрады і нападає на расійскія заставы. Чуткі бударажылі насельніцтва, але, заціснутае у магутны вайсковы кулак, яно не магло актыуна рэагаваць на сітуацыю і насцярожана сачыла за ходам падзей.
11 красавіка паустанцы з Віленскай губерні перайшлі на тэрыторыю Лідскага павета і забралі коней на станцыі Лапеніца і у некаторых іншых месцах. Гэта спыніла усякую сувязь з Вільняй. Паром жа на пераправе праз Неман паблізу Лапеніцы ахоувала рота Валагодскага палка, але яна не адважылася пакідаць пазіцыі і прасіла падмацавання у генерала Станковіча, які у той час паспешна арганізоувау абарону Слоніма і вайсковых складоў. У Наваградак єн, аднак, накіравау казацкае падмацаванне і на усякі выпадак забараніу кірмаш, што меу адбыцца у Слоніме 23 красавіка.
16 красавіка паустанцы забралі коней на станцыі Воранава. Сувязь паміж Гародняй і Вільняй была паралізавана. Сяляне Наваградчыны, сімпатызуючы паустанцкаму руху у суседнім Ашмянскім павеце, спрабавалі наладзіць з ім сувязь. Расійская армія у адной з аперацый рассеяла паустанцкае фарміраванне Ашмяншчыны. Яго удзельнікі рассыпаліся па навакольных лясах, працягваючы крамольна уздзейнічаць на сялян.
Слонімшчына, нягледзячы на складанасць сітуацыі, не толькі спачувальна назірала за дзеяннямі у суседніх паветах, але і паступова рыхтавалася да более актыуных дзеянняу. Стваралася так званае цывільнае падполле, ініцыятарам якога выступіу памешчык Казімір Валовіч — бацька Міхала Валовіча. Зручна размешчанае сярод Парзцкіх лясоу яго памесце стала своеасаблівым ядром патрыятычных груповак. Таємна збіралася зброя, праводзілася падрыхтоучая работа па фарміраванні паустанцкіх груп.
Прыбыушы у чарговы водпуск у Альбярцін, малодшы сын памешчыка Войцеха Пуслоускага — карнэт расійскага Александрыйскага пал¬ка гусарау Цітус Пуслоускі—вырашыу не вяртацца на царскую службу. Ён сабрау баявую групу аднадумцау з памеснай і гарадской моладзі і рабочых фабрык свайго бацькі і, узброіушы іх, таємна перайшоу на поудзень павета, у непрыступныя пушчы Палесся. Пры падтрымцы Пуслоускага-бацькі, службоуцау і рабочых яго фабрык у Хомску Цітус займауся вярбоукай і узбройваннем паустанцау, іх ваеннай падрыхтоукай. Атрад павялічвауся даволі хутка і у маі ужо налічвау каля 1000 чалавек. Размяшчауся ён, уасноуным, у лясах маёнтка Пуслоускіх Плянта на памежжы з Пінскім паветам. Сярод паустанцау аказалася нямала сялян і службоуцау з Слонімскага і Кобрынскага паветау.
Не зважаючы на тое, што наваколле поунілася расійскімі войс-камі, Цітус з групай найболы адданых і добра узброеных сяброу амаль адкрыта раз'язджау па краі і вербавау людзей нават у Слоніме, прысутнічау на банкетах у таварышау. Гэта сведчыла аб падтрымцы руху, захаванні насельніцтвам неабходнай канспірацыі і адкрытай варожасці да царскіх улад і генерала Станковіча. Даносау на сваіх, фактычна, не было.
Другім значным паустанцкім фарміраваннем на Слонімшчые быу атрад Антона Бронскага, маладога памешчыка, які выхавауся у маёнтку дзеда у Ісаевічах. Царская следчая камісія адносіла яго да злачынцау першай катзгорыі, "найгалоунейшых бунтаушчыкоу". Рухомы атрад Бронскага, па колькасці невялікі, але размешчаны на небяспечным пауночным ускрайку павета, адыгрывау болей прыкметную ролю, чым нерухомая і амаль нікому не пагражаючая армада узброеных людзей Пуслоускага. Каб пазбегнуць разгрому і блакады, ён мусіу перамяшчацца і гэтым рабіу уражанне значнай сілы не толькі на мясцовае насельніцтва, але і на армейскія гарнізоны. Значных сутычак з рэгулярныі войскамі атрад пазбягау, захоуваючы людзей і удала манеуруючы у непасрэднай блізкасці ад Наваградчыны.
Пуслоускі і Бронскі падтрымлівалі між сабой сувязь і падпарадкоувалі свае дзеянні адной мэце — у зручны момант, зліушыся у адзіны фронт, выкінуць ворага з зямлі сваіх продкау. Кожны з іх разумеу, што сваімі дзеяннямі, нават самымі актыунымі, яны не змогуць супрацьстаяць рэгулярнай шматлікай арміі праціуніка. Таму не раздувалі полымя знішчзння патрыятычных сіл у малаперспектыуных крывавых бітвах з намнога мацнейшым ворагам, а падтрымлівалі гатоунасць насельніцтва паустаць у патрэбны момант. Але момант той не прыбліжауся, а наадварот, прыкметна пачау аддаляцца. У маі царская армія актывізавала свае дзеянні. Цярпелі паражзнні рэгулярныя вайсковыя злучзнні паустанцау, хоць вера усё яшчэ не пакідала народ.
У канцы мая з Белавежскай пушчы у напрамку Вільні рушыла рэгулярнае вайсковае злучэнне генерала Хлапоускага, да якога па дарозе далучаліся паустанцкія атрады, групы і асобныя патрыёты. Са Слонімшчыы да яго прымкнулі Р. Пжэцлаускі з Львоушчыны, А. Булгак з Сяргеевіч, браты Іосіф і Ізідар Мікульскія з Вензаўца і іншыя — усяго 6 чалавек. Фарміраванне Цітуса Пуслоускага не далучылася да злучэння Хлапоускага, хоць абодва кіраунікі трымалі між сабой сувязь. Генерал спецыяльным кур'єрам паслау Пуслоускаму патзнт аб прысваенні вайсковага звання палкоуніка і загад аб стварзнні паустанцкага палка як літоускага рэзерву.
19 чэрвеня каля Вільні злучэнне генерала Хлапоускага было раз-біта расійскай арміяй. Аб гэтым Войцех Пуслоускі тзрмінова паведаміу сыну у Плянту. Гэтая вестка на пэуны час нібы паралізавала паустанцкі рух на Слонімшчые. На Хлапоускага ускладваліся значныя надзеі, якія будзілі паустанцкі настрой на тэрыторьи былога Вялікага княства Літоускага. Цяпер надзеі бляднелі, хоць і не гаслі. У пачатку ліпеня наваградскі маршалак Кашыц паведамляу Цітусу Пуслоускаму, што жыхары Наваградка гатовы пачаць паустанне, і прасіу палкоуніка звярнуцца да кіраунікоу усіх паветау з заклікам да адначасовага узброенага выступления. Пуслоускі такую адозву разаслау.
19 ліпеня па Наваградку разняслася вестка аб захопе узброенымі сялянамі у Гарадзішчы улады у свае рукі і руху іх груп праз Каменны Брод на вёску Кушалева. Кіравалі ж паустанцамі Кашыц і Межаеускі. Захапіушы Беліцу у Лідскім павеце, паустанцы раззброілі размешча-ны там расійскі гарнізон, узялі амуніцыю, дазволілі жыхарам раза-браць прадуктовы магазін і, пераправіушыся паромам цераз Неман,
накіраваліся праз вёску Навіны на Наваградак. Па мясцовасці палецела чутка, нібы атрад налічвае не менш за 400 узброеных паустанцау, хоць Беліцу бралі не болей за 150 чалавек.
Ноччу з 20 на 21 ліпеня уся расійская адміністрацыя Наваградка уцякла у Нясвіж. Пакінуу горад і расійскі гарнізон з падпалкоунікам Фелькерсамам. Ваенны губернатар Храпавіцкі паведаміу яму, што па-слаць з Вільні падмацаванне ён не можа, бо свабодных войскау у яго няма. Таму раіу спадзявацца на генерала Станковіча.
У пятніцу 22 ліпеня паустанцы занялі Наваградак. З дапамогай суддзі Маскевіча яны спалілі усе расійскія дакументы і архівы, раз-далі бедным мяшчанам прадукты з магазінау, забралі зброю і казну, выусцілі з турмы зняволеных і пад вечар рушылі у лес. У суботу у Наваградак увайшоу атрад конніцы, які злучыуся з паустанцамі, і разам яны накіраваліся у напрамку Дзятлава, насустрач калонам генерала Дзмбінскага, што адступау з-пад Смаргоні. Па дарозе паустанцы сутыкнуліся з войскамі генерала Станковіча, які нарэшце адважыуся на выступление. Даушы некалькі залпау з трох гармат, расійскія часці адышлі у напрамку Слоніма. 24 ліпеня войскі генерала Дзмбінскага занялі частку СЛОНІМШЧЫНЫ і у Дзятлаве сталі на адпачынак. Затым праз Дварэц, Вензавец, Вялікую Волю, Дзярэчын узялі накірунак на Белавежскую пушчу. На тэрыторыі Слонімскага павета да іх далучыліся наваградскі атрад Кашьща і слонімскі — Бронскага.
Важнае значэнне у тагачасным палітычным жьщці СЛОНІМШЧЫНЫ па-ранейшаму мелі падзеі, што адбываліся на поудні павета. Палкоунік Цітус Пуслоускі заставауся важнай фігурай у краї. Пад яго кірауніцтва сцякаліся паустанцкія патокі не толькі са СЛОНІМШЧЫНЫ, але і з су-седніх Кобрынскага, Пінскага, Пружанскага, Ваукавыскага і іншых паветау. Было нямала афіцэрау і падафіцэрау з кадравых войскау. Палкоунік, верны ідэі адраджзння Вялікага княства Літоускага, не прымыкау да чыста польскага нацыянальнага руху, трымауся асобна. Але, бачачы, што паустанне паусюдна церпіць паражзнне і яго намаганні палітычнай і ваеннай сітуацыі не зменяць, распусціу свае фарміраванні, каб не падстауляць людзей пад варожыя кулі і не асуджаць іх на кару і жорсткія праследаванні царскіх улад. Было гэта недзе у канцы ліпеня.
Не усе з колішніх паплечнікау Пуслоускага змаглі вярнуцца да ранейшага жьцця, праудзівей, мала хто з іх удастоіуся такога лесу. Многія самастойнымі групамі працягвалі змаганне,часта мяняючы пазіцыі, але групы тыя паступова рассейваліся. Болей заможныя і дасведчаныя удзельнікі паустання знайшлі прытулак на чужыне, у эміграцыі. Іншыя ж папоунілі насельніцтва Сібіры (зразумела, не па сваей волі), нямала загінула. У тутэйшых мясцінах яшчз доуга блукалі абарваныя, худыя здані былых герояу, адважна падняушых зброю супраць прыгнятальнікау і акупантау.
Сам Цітус Пуслоускі разам з дзвюма сотнямі найболы адданых сяброу конна рушыу 28 ліпеня у напрамку Ружан, а потым зноу павярнуу на поудзень. У няроуных сутычках з ворагам атрымау цяжкае ранение і толькі дзякуючы самаахвярнай адданасці сямі сваіх таварышау дабрауся да аустрыйскай граніцы, а затым да Львова. Галадаючы і не маючы ніякай перспектывы выжыць там, ён паслау некалькі чалавек назад у Слонім за бацькоускай дапамогай. Але аднаго з пасланцоу — Камінскага, па дарозе забілі, а другога — Каранацзвіча, схапілі. Эмігранцкі перыяд жыцця Пуслоускага не даследаваны.
А вось пра далейшы лес Міхала Валовіча вядома наступнае. Ён усё ж трапіу у Варшаву, затым з групай эмісарау быу накіраваны цзнтрам паустання у Прыбалтыку з мэтай арганізацыі там прыёму і размяшчэння прыбываючага у порт Паланга вайсковага рыштунку і зброі, адпрауленых з Англіі.
Амаль дабраушыся да месца назначэння, іх група даведалася, што Паланга і падыходы да яе заняты расійскімі войскамі. Карабель са зброяй чакауся днямі. Належала нешта тэрмінова рабіць. І эмісары разам з прымкнуушым камандзірам Тэлыаускага атрада вырашылі захапіць Палангу. Разбіушы 10 мая расійскі гарнізон у Дарбіянах, 13 мая яны пачалі штурм Палангі. Бітва была амаль выиграна, але расійскаму гарнізону тэрмінова падышло падмацаванне, што прымусіла паустанцау адступіць. Каля Таурагі у няроунай бітве яны пацярпелі паражзнне. Валовіч, аднак, сустрэушыся з корпусам Гэльгута, які спяшауся на вы¬ручку паустанцау, вярнууся у якасці ад'ютанта генерала Шыманоускага. У званні ротмістра Валовіч праваявау у літоускай кампаніі да ліпеня. Заты у складзе корпуса генерала Роланда пераправіуся у Прусію.
Апынуушыся у Парыжы, Міхал Валовіч уключыуся у змігранцкі патрыятычны рух. Так званае таварыства літоускіх і рускіх земляу, што існавала там, імкнулася падтрымліваць маральны дух сярод эмігрантау беларусау і летувісау, будзіла надзеі на вяртанне у родны край. Там Валовіч блізка пазнаеміуся з вядомым ідэолагам польскай зміграцыі Іяхімам Лелевелям, які заснавау і узначаліу Польскі нацыянальны камітэт, і прымкнуу да яго, хоць і прытрымлівауся патрыятычных пазіцый адраджзння Вялікага княства Літоускага. Магчыма, пад уплывам Лелевеля ён зрабіуся перакананым дзмакратам і палітычным аналітыкам. Міхал Валовіч прыйшоу да высновы: сяляне не сталі актыуна на бок паустання на Беларусі таму, што лічылі яго шляхецкім і прапольскім. Поспех жа, на яго думку, магчымы толькі тады, калі у паустанцкі рух уключыцца усё сялянства.
У Парыжы М. Валовіч зблізіуся і з кірауніцтвам тайнага карбанарскага Інтэрнацыянала, які у першай палове 1833 года актыуна рыхтавау усеагульнае выступление прыгнечаных народау супраць еурапейскіх манархау. У поспех такога паустання ён паверыу, асабліва калі за яго падрыхтоуку і кірауніцтва на Беларусі узяуся палкоунік Ю. Заліускі, адзін з ініцыятарау Лістападаускага паустання 1830 года у Варшаве. Ідэя Заліускага зводзілася да стварэння у краі шырокага партызанскага руху. Ужо у канцы 1832 года у Францыі распачалася вярбоука бы¬лых паустанцау. Іх у наступным годзе меркавалася тайна перапрауляць на Беларусь для арганізацыі там партызанскіх груп, а затым — атрадау. Па прапанове Заліускага, уся тэрыторыя краю падзялялася на паустанцкія акругі, што уключалі па два паветы. Прызначауся начальнік акругі, які б на месцы падбірау сабе намесніка і памочнікау. Міхал Валовіч мусіу узначаліць Слонімска-Наваградскую акругу. Сам Заліускі збірауся дзейнічаць на Магілеушчые.
Выступление на месцах мела адбыцца у 1833 годзе. У пачатку сакавіка "змагары супраць манархау" рушылі невялічкімі групкамі у нялёгкую дарогу праз Швейцарыю. 19 сакавіка М. Валовіч са сваім намеснікам Ю. Яцкевічам перайшлі польскую мяжу каля Быдгашча і праз аугустоускія тзрыторыі дабраліся да Гарадзеншчыны. 4 красавіка, пражыушы пэуны час у швагра Валовіча у Ваукавыскім павеце, яны былі ужо у Парэччы, колішнім памесці Валовічау, канфіскаваным расійскімі уладамі за удзел гаспадара у паустанні.
Тут, у закінутай смалакурні хутара Яловікі (стары фальварак Ва¬ловічау), і пачалі ствараць партызанскі атрад. Выйшлі на М. Песакоус-кага (некалі працавау аканомам у Яловіках), якому бацька М. Валовіча даравау вольную. М. Песакоускі узяу на сябе абавязак забяспечваць атрад харчаваннем, адзеннем, зброяй і абяцау наладзіць сувязь з навакольнымі сялянамі. Першым ён прывёу у атрад прыгоннага Лявона Панасюка з вескі Парэчча (яму М. Валовіч паабяцау даць вольную з надзелам зямлі), а той — яшчэ двух сваіх аднавяскоуцау — братоу Яна і Васіля Панасюкоу і Мікалая Фярадку з вескі Барташы.
На нарадзе вырашыі як найхутчэй накіраваць Ю. Яцкевіча у су-седні Наваградскі павет, а затым у Вільню для сувязі з іншымі атра-дамі. Яцкевіч конна адбыу па даручаным заданні, але праз некалькі дзён па дарозе у Вільню яго арыштавалі.
Тым часам М. Валовіч папоуніу атрад сялянамі і, не чакаючы каманды з цэнтра, пачау дзейнічаць самастойна. Меркавау напасці адразу на пошту і, забраушы грошы, купіць зброю, а затым вызваліць са слонімскай турмы вязняу і імі падмацаваць атрад. Далей меркавалася шырокая барацьба за волю Бацькаушчыны, за адмену прыгоннага права і надзяленне сялян зямлёй.
Аднак намерам Валовіча не су-джана было ажьщцявіцца. Пры пер-шай жа засадзе каля вескі Шундры, на шляху са Слоніма у Вільню, не-вялічкі і няузброены атрад выявіу сябе. Рапарты аб спробе нападу на пошту паляцелі у адрас гродзенскага губернатара Мурауёва і віленскага губернатара князя Даугарукава. Апошні загадау спрауніку тзрмінова злавіць нападаушых, для чаго выкарыстаць салдат, раскватэраваных у Слоніме. Праведзеныя аблавы абапал гасцінца ад Слоніма да Задвор'я не далі выікау. Мурауёу накіравау сюды урадніка па асобых даручэннях маёра Галянкоускага. Жыхарам навакольных вёсак належа¬ла даносіць пра усе звесткі адносна атрада, інакш ім пагражалі канфіскацыя маемасці і іншыя пакаранні. Запалохванне зрабіла сваю справу. 13 мая Галянкоускі паведаміу Мурауёву, што да яго прыйшоу капітан запаса былых польскіх войскау памешчык Валовіч, уладальнік маёнтка Кіеу (у 17 вярстах ад Слоніма), і расказау аб тым, як да яго вечарам заходзіу бунтаушчык Міхал Валовіч з узброенымі людзьмі і патрабавау сялян у свой атрад. Атрымаушы адмоуны адказ, ён пайшоу, а пасля гэтага у памешчыка прапалі фурман і цясляр.
Аблавы яшчэ болы узмацніліся, але атрад М. Валовіча пакінуу Слонімшчыу. Яго шукалі па усёй Гродзенскай губерні і нават па Мінскай, а часткова і па Беластоцкай акрузе. На дарогах і пераправах выстауляліся сакрэты.
17 мая рускія улады захапілі моцна захварэушага Лявона Панасюка,
і падчас катаванняу той назвау магчымае месца знаходжання паустанцау.
22 мая паблізу паштовай станцыі Дзедау Слонімскага павета 28
арыштаваных раззброілі сваіх канваірау-салдат і 21 арыштант са зброяй уцёк у лес. Каб не дапусціць злучэння гэтай групы з атрадам Валовіча, Мурауёу сцягнуу для аблавы вялікія сілы. Удалося схапіць яшчэ пяць паустанцау. Валовіч жа быу няулоуны.
Тады губернатар накіравау сюды больш за тысячу чалавек, і нарэшце 25 мая Міхала Валовіча схапілі. На наступны ж дзень яго даставілі у Гародню. Першае дазнанне рабілі пракурор Санкоускі і падпалкоунік корпуса жандарау Папоу у прысутнасці Мурауёва. Валовіч маучау.
11 чэрвеня 1833 года адбыуся суд. Акрамя М. Валовіча, судзілі яшчэ 10 сялян, абвінавачаных у барацьбе супраць царскага рэжыму. 21 чэрвеня выеслі прыгавор. М. Валовіча, "здрадніка, валацугу, бунтаушчыка і кірауніка узброенай шайкі", прысудзілі да пакарання смерцю праз чацвертаванне. 24 чэрвеня віленскі губернатар Далгарукау чацвертаванне замяніу смяротнай карай праз павешанне. Лявон Панасюк, Тодар Сайчук, Тамаш Васіліцкі, Ян Марцінкевіч, Ян Панасюк, Мікола Фярадка былі прыгавораны да лупцоукі бізунамі і ВЫСЫЛКІ на катаргу-Васіля Панасюка, Аляксандра Лапко і Сцяпана Сідарзвіча пасля бізуноу адправілі рзкрутамі у сібірскія штрафныя роты, Міхала Песакоускага — на пасяленне у Сібір. Паводле архіуных дакументау, Міхала Валовіча павесілі 2 верасня у Гародні за Скідзельскай заставай, неда¬лёка ад тагачаснай парахоуні. Далгарукау у сваім рапарце начальству паведамляу, што адбылося тое "со всей возможной торжественностью" і каштавала Расійскай імперьй 17 рублёу. За ліквідацыю атрада Валовіча была зацверджана сума у 4381 рубель і 42 капейкі.
Баючыся нават мёртвага Міхала Валовіча, улады загадалі ноччу зняць яго цела і таємна закапаць у вапнавым кар'еры, каб ніхто не ведау магілы.
Васіль Супрун


Статья из Слонимский городской портал
http://www.slonim.org

URL для этой статьи:
RC_MOD_URL/sections/index.php?op=viewarticle&artid=14
asasas