Опубликовано: Shef , Включено: Jun-09-2004

У складзе Расійскай імперыі
Захопніцкі падзел калісьці магутнай еурапейскай дзяржавы яе агрзсіунымі суседзямі быу актам вандалізму. Яшчэ задоуга да гэтага акту расійскія войскі свабодна перамяшчаліся і рабавалі гарады і вескі даведзенай да катастрофы унутранай згрызотай Рэчы Паспалітай. Беларускія землі у працэсе трох далучэнняу апьнуліся у кастлявых абдымках імперыі усходняга брата. Гвалтоуная паланізацым змянілася на такую ж русіфікацыю.
Указам імператрьщы Кацярыны II ад 14 снежня 1795 года з частак колішніх Віленскага, Гродзенскага, Наваградскага і Брэсцкага ваяводстваў была утворана Слонімская губерня з цэнтрам у горадзе Слоніме. У склад яе увайшлі Слонімскі, Гродзенскі, Брзсцкі, Наваградскі, Ваукавыскі, Лідскі, Пружанскі і Кобрынскі паветы. Аднак губернскім цэнтрам Слонім заставауся нядоуга.
Паводле указа новага імператара Паула І ад 12 снежня 1796 года Слонімская і Віленская губерні аб'ядноуваліся у адну — Літоускую губерню з цэнтрам у Вільні. Слонім стау у ей павятовым горадам, а
пасля чарговага перадзелу у 1801 годзе — цэнтрам Слонімскага павета у складзе Гродзенскай губерні. Нарэшце адміністрацыйная чахарда закончылася, губерні вызначыліся. Жыццё паступова наладжвалася на новы лад, уводзіліся некаторыя новыя законы і парадкі, хоць раптоунай ломкі не было. Прававыя нормы, па якіх дзейнічалі судова-адміністрацымныя установы, да 1830 года захоуваліся ранейшыя, згодна Статуту Вялікага княства Літоускага ад 1588 года. У 1797 годзе памер паншчыны абмяжоувауся трыма днямі на тыдзень, што часткова абараняла сялян ад самауладдзя памешчыкау. У 1803-1809 гадах частка дзяржауных зямель была перададзена сялянам пад грашовую арэнду. Аднак адначасова з некаторымі паказушнымі "клопатамі" улад аб народзе далучаных да імперыі тэрыторый па краю раскватэроуваліся дадатковыя вайсковыя гарнізоны, губернатарам даваліся неабмежаваныя правы ваеннага часу.
Слонімшчыма з нядауняга важнага культурнага і грамадскага цэнтра Вялікага княства Літоускага ператварылася у далёкую расійскую ускраіну, прытым не надта надзейную у палітычным сэнсе. Стаука
зноу рабілася на задобрыванне памешчыкау і перакладванне новай падаткавай і павіннаснай кабалы на сялян і мяшчан. Акрамя гэтага, мясцовым жыхарам належала утрымліваць і вайсковыя гарнізоны, што размяшчаліся тут для застрашвання і навядзення парадку. Яны асквартэроуваліся па хатах сялян і мяшчан, чым значна ускладнялі і так нялёгкае жыццё.
Нягледзячы на палітычныя перамены, Слонімшчыма імкнулася эканамічна развівацца у ранейшым тэмпе, захоуваючы і нарошчваючы сваю прамысловасць. Не змяніліся і межы павета, які у 1797 годзе налічвау 38594 жыхары. У горадзе ж у 1781 годзе мелася усяго 2516 жыхароу. Перад трзцім падзелам Рэчы Паспалітай у 1794 годзе у Слоніме было 5 мураваных каталіцкіх касцёлау і кляштарау, парафіяльны касцёл Св. Андрэя, драуляны жаночы кляштар, існавала адна драуляная уніяцкая царква (згарэла у 1848 годзе), вялікая мураваная яурэйская сінагога, 6 яурэйскіх малітоуных дамоу-школ і 6 іншых мураваных дамоу (у тым ліку чатыры — М. Агінскага), акрамя гэтага 666 драуляных дамоу мяшчан.
З далучэннем краю да Расійскай імперыі значна змяніліся яго гандлёвыя перспектывы, за кошт агромністых прасторау дзяржавы расшырауся рынак. У прамысловых адносінах гарады Расіі былі развіты значна слабей, гэта павялічвала шанцы нарошчвання магутнасцей слонімскіх фабрык. Адчымяліся новыя цэхі. Актывізавауся яурзйскі прадпрымальніцкі і гандлёвы патэнцыял. Павялічвалася колькасць гарадскога насельніцтва. Тым не менш пераарыентацыя гандлёвых сувязей ішла павольна, стрымана. У ей малую зацікауленасць меу сам царскі урад, які апасауся, што разам з гандлем з так званых заходніх губерняу мог пранікнуць і дэмакратычны, бунтарскі заходні уплыу.
Геаграфічнае палажзнне Слоніма — на скрыжаванні важнейшых гандлёвых шляхоу — рабіла яго бойкім месцам. Праз горад праязджала мноства людзей, правозіліся разнастайныя грузы. Адсюль разыходзіліся вядомыя гандлёвыя і паштовыя тракты на Вільню, Менск, Берасце, Гародню, тут праходзіу і шлях, што злучаў Маскву з Варшавай і Захадам. Усё гэта у значнай ступені прычынялася да развіцця харчовай вытворчасці. Так, у 1810 годзе на 2940 гарадскіх жыхароў у Слоніме было 58 кавярняу, корчмау і гарэлачных крамау, існавала 26 броварау (у тым ліку 25 яурэйскіх), якія штогод выраблялі 4057 вёдрау гарэлкі.
Штотыднёвыя базары сцягвалі у Слонім нямала сялян з суседніх і аддаленых вёсак і мястэчак. Некалькі разоу на год наладжваліся вялікія кірмашы, якія доужыліся па некалькі дзён. Сюды з'язджаліся купцы і сяляне з далекіх мясцін. Гандаль ішоу не толькі коньмі, быдлам, сельскагаспадарчай прадукцыяй, але і прамысловымі таварамі, ганчарнымі, кавальскімі і іншымі вырабамі. Горад у такія дні ператварауся у многагалосы вулей, а пасля кірмашу у розныя напрамкі расцякаліся фурманкі сялян, фаэтоны купцоу, брычкі багатых землеуладальнікау і босая галота.
Слонім быу і важным паштовым вузлом. Тут (пры скрыжаванні сучасных вуліц Студэнцкай і Камуністычнай) мелася вялікая пашто-вая станцыя. Былі у горадзе заезныя дамы, гасцінныя двары з кон-нымі дыліжансамі і фаэтонамі. Размяшчаліся яны побач з трактамі.
У XIX стагоддзі жыхары горада актыуна пераходзілі ад сельскагаспадарчых заняткау да розных промыслау, рамесніцкіх спрау і гандлю. Рамеснікі ж пачыналі аб'ядноўвацца у суполкі і цэхі. Сельская гаспадарка станавілася дапаможнай галіной, і ею у асноуным займалася карэннае беларускае насельніцтва. Спецыялізавалася яно і у ганчарнай, ткацкай, кавальскай і цяслярскай справе. Гандаль жа трымалі у руках яурэі.
Палітычная сітуацыя у краі заставалася не зусім спакойнай. Было шмат незадаволеных новымі парадкамі і уладай. Погляды іх скіроуваліся на Захад, дзе усё велічней вырысоувалася постаць Напалеона Банапарта. Чакалі і спадзяваліся на яго прыход і вяртанне незалежнасці Рэчы Паспалітай пераважна польскія элементы, якія і вялі нелегальную прапаганду на карысць французскага імператара. Расійскі цар Аляксандр І у сваю чаргу абяцаннямі стварау надзеі на уваскрашэнне неакрэсленай аутаноміі Вялікага княства Літоускага у складзе Расійскай імперыі. Над распрацоукай будучай канстытуцыі узнёсла працавау і Міхаіл Клеафас Агінскі. Аднак як адзін, так і другі імператары толькі ігралі на патрыятычных пачуццях мясцовага насельніцтва.
А між тым вайна праглядвалася усё выразней, і гэта накладвала свой адбітак на зканоміку краю. Да таго ж страшная засуха 1811 года выклікала няурод. Насельніцтву пагражау голад. Аляксандр І, адчуваючы, што ваяваць з Напалеонам прыйдзецца у асноуным на беларускіх землях, канцэнтравау тут вайсковыя сілы, а губернатарам дау адпаведныя загады аб заучаснай звакуацыі рэзервау правіянту і архівау, а таксама аб пільным наглядзе за палітычным жыццём заходніх губерняу. 17 красавіка 1812 года гродзенскі губернатар у сваю чаргу направіу слонімскаму спрауніку ліст, дзе патрабавау звяртаць асаблівую увагу на палітычны рух на тэрыторыі павета і пры наяунасці важных фактау уласнаручным данясеннем паведамляць яму. Другім лістом ад той самай даты спраунік папярэджвауся аб магчымай засылцы у Слонім двух французскіх разведчыкау, называліся іх прозвішчы. Пазней губернатар цікавіуся, ці не знойдзены на тзрыторыі павета замежныя лістоукі і адозвы. У краі сапрауды шырока дзейнічала французская разведка, актыуна праводзілася прапаганда, чаму у многім дапамагалі каталіцкія ксяндзы і прапольскі настроеныя памешчыкі.
22 чэрвеня губернатар патрабавау тэрмінова звакуіраваць у Пскоў дзяржауныя установы, банк і слонімскія архівы. Пры гэтым падкрэслівалася неабходнасць вывазу планаў, карт, статыстычных даных, усіх інвентароу і іншага (магчыма, таму цяпер архівы тыя у большасці невядомыя).
У ноч на 24 чэрвеня 1812 года Напалеон Банапарт з арміям у 600 тысяч салдат пераправіуся цераз пагранічны Неман. Пачалася руска-французская вайна. Дзве Заходнія рускія арміі, супраць якіх быу скіра-ваны удар французау, з баямі адступалі: І-ая армія генерала М. Барк¬лая-дэ-Толі (каля 127 тысяч чалавек) на Вільню, 2-ая армія генерала П. Баграціена (каля 45 тысяч чалавек) на Ваукавыск — Слонім.
30 чэрвеня праз Слонім амаль без затрымкі прайшла на Наваградак армія П. Баграціена у надзеі на злучзнне з І-ай арміяй. Аднак сітуацыя змянялася вельмі хутка, даводзілася выбіраць напрамак адступлення па ходу падзей.
З Беластока на Слонім рухалася саксонская армія пад камандаван-нем генерала Рзгнера, а з Драгічына ішла аустрыйская армія на чале з генералам Шварцзнбергам. 1 ліпеня тыя два напалеонаускія патокі зліліся у Слоніме. Частка армейскіх злучэнняу накіроувалася на усход, у напрамку Менска, частка на Кобрын, астатнія расквартзроуваліся на месцы. Горад быу набіты войскамі. Пачалася жорсткая і спусташальная акупацыя.
Мінулагодні вялікі недарод збожжа і без таго выбівау Слонімшчыну з зканамічнай раунавагі, цяпер жа прыбавілася яшчэ і утрыманне вялізарнага кантынгенту акупацыйных войскау, якія выграбалі усё не толькі для уласнага спажывання, але і для папаунення харчовых і фуражных запасау усей арміі Напалеона. Да таго ж на горад напалеонаускі камендант генерал Шварцэнберг налажыу кантрыбуцыю у 1000 чырвонцау. Але мяшчане катэгарычна адмовіліся ад выплат, бо і так усё было вымецена пад венік. Край знаходзіуся на мяжы голаду. Спынілася вытворчасць як прамысловая, так і рамесніцкая, гандаль таксама аказауся паралізаваным.
У такой катастрафічна складанай сітуацыі прапольскі настроєная частка насельніцтва, акрыленая абяцаннямі Напалеона, павяла актыўную дзейнасць па стварзнні сваіх органау мясцовай уладьг і фарміраванні ўзброеных атрадау. Яны перацягвалі на свой бок тых мяшчан і шляхту, што варожа ставшіся да расійскіх улад. Тутэйшага земскага чыноуніка Фелікса Бронскага абвясцілі на французскі лад прэфэктам горада. Ён хутка узяуся аднауляць адміністрацыйныя установы і колішнія парадкі. Польская мова у беларускім горадзе стала афіцыйнай.
Паколькі уся дзейнасць акупацыйных і ЦЫВІЛЬНЫХ улад у асноуным скіроувалася супраць насельніцтва, на яго аграбленне і нацыянальнае прыніжзнне, то жыхары павету не падтрымлівалі іх і не выконвалі загадау. Прыхоувалася усё, што можна было схаваць. Людзі з недаверам і варожасцю ставшіся да усіх мерапрыемствау, выключэннем былі толькі памешчыкі і частка гарадской знаці, якія лічылі сябе палякамі.
З удзелам напалеонаускага генерала, ураджэнца Слоніма Яна Канопкі, паспешна фарміравауся, пераважна са шляхты, конны полк уланау, куды уваходзілі ужо праслауленыя у бітвах эскадроны віленскіх добраахвотнікау. Адначасова стваралася і так званая слонімская жандармерыя на чале з капітанам Юргашкам. Арганізавалася таксама на¬родная гвардыя з 54 асоб. Акрамя таго, загадам Напалеона абвяшчауся рзкруцкі набор, у французскую армію набіраліся мясцовыя сяляне, мяшчане і шляхта. Аднак насельніцтва Слонімшчымы не выяуляла жа¬дання ваяваць за чужыя інтарэсы і хавалася у лясах.
Тэрыторыя былога Вялікага княства Літоускага па загаду Напалеона была падзелена на чатыры дэпартаменты: Віленскі, Гродзенскі, Мінскі і Беластоцкі. Слонімскі павет уваходзіу у склад Гродзенскага дэпартамента. Горад Слонім зноу жа дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу адыгрывау важную ролю як паштовы вузел і ваенна-стратэгічны пункт. Таму тут канцэнтраваліся значныя сілы саксонскай і аустрыйскай армій. Напалеон ставіу перад імі задачу: трымаць пад прыцэлам 3-ую рускую армію генерала А. Тармасава, што налічвала каля 43 тысяч салдат і размяшчалася на Валыні. З французскага боку ей супрацьстаялі: аустрыйцы — каля 26 тысяч, саксонцы — 12 тысяч і палякі (дывізія Касінскага) — 7 тысяч салдат.
Крытычна узважыушы сітуацыю, А. Тармасау падзяліу свае войскі на тры групы: адной загадау наступаць на Пінск, а дзвюм астатнім — на Берасце. Камандуючы саксонскімі войскамі генерал Рэгнер, палічыушы, што асноуныя сілы рускіх скіраваны на Пінск, паспешна пакінуу Слонім і рушыу у напрамку Янава. Тым часам Тармасау, разбіушы брэсцкі гарнізон саксонцау, 27 ліпеня ушчэнт разграміу іх фарміраванні пад Кобрынам. У палон трапіу генерал Кленгэ, 66 афіцзрау і 2234 салдаты. Гэта была першая перамога расійскіх войскау у вайне 1812 года. Аднак пасля бітвы пад Гарадзечнам 11 жніуня Тармасау мусіу адступіць. Толькі аб'яднаушыся з падаспеушай з поудня арміяй адмірала Чычагава і маючы значную перавагу у сіле над арміяй праціуніка, расійскія войскі ужо пад агульным камандаваннем адмірала Чычагава пачалі наступление, адціскаючы напалеонаускія войскі на Высокае і Драгічын.
Выдзеленая Чычагавым група генерала Чапліца, якая складалася з пяці конных палкоу і артылерыі, была кінута на слонімскі напрамак. Амаль адначасова з Гродна на Слонім накіравауся полк літоускай гвардыі генерала Я. Канопкі. Вярнуушыся на радзіму, генерал не мог не расслабіцца, не пагасцяваць. Пасля нечаканых трывожных вестак аб набліжзнні да горада групы Чапліца Канопка падняу полк.
У Слонім Чапліц уварвауся зусім нечакана 20 кастрычніка, адо-леушы за апошні дзень адлегласць у 70 вёрст. Правадніком у авангардзе ішоу капітан Арнольдзі, што некалькі гадоу назад служыу у Слоніме і добра ведау мясцовасць. Ён меу задание падысці да горада непрыкметна, палявымі дарогамі, а затым праз агароды акружыць дом, дзе затрымауся Канопка, і схапіць яго. Аднак, калі Арнольдзі са сваей групай казакоу пракрауся у горад, там Канопкі ужо не было. За гадзіну да таго яго полк паспешна пакінуу Слонім і адышоу у напрамку Дзятлава, а казна палка з жонкамі трох генералау (Заёнчка, Дамброу-скага і Канопкі) пад аховай эскорту з 250 вершнікау накіравалася у напрамку Дзярэчына.
Чапліц атрымау тзрміновае данясенне аб сітуацыі у горадзе і напрамках руху палка Канопкі. Арнольдзі з сотняй гусарау і паусотняй казакоу пачау насцігаць палкавую казну. Конная пагоня паблізу вескі Галынка дагнала эскорт аховы і брычкі з зкіпажамі, якія не чакалі нападу. Невялічкая групка уланау завязала бой, а Арнольдзі праследавау казну. Захапіушы яе ужо у вёсцы, ён бачыу, як на беразе рэчкі Луконіцы з парома з'язджала апошняя брычка з жонкай Канопкі. Але мэтай пагоні былі 200 тысяч франкау. Пакуль Арнольдзі са сваей гру¬пай гнауся і адбівау казну палка, Чапліц з налёту разграміу полк Канопкі і захапіу у палон самаго генерала, 13 афіцэрау і 235 уланау. Астатнія рассеяліся ва уцёках.
Пасля паспяховай аперацыі Чапліц да прыходу асноуных сіл адмірала Чычагава, гэта значыць да 6 лістапада, затрымауся у Слоніме у доме Пуслоускіх. 7 лістапада амаль 60-тысячная армія Чычагава праз Слонім рушыла на Нясвіж і далей у напрамку Менска, разразаючы тылы напалеонаускіх войскау.
Горад на кароткі час зноу занялі аустрыйцы. Але патрапаная армія Напалеона ужо не магла супрацьстаяць націску Кутузава і пачала паспешна адкатвацца на захад, пакідаючы пасля сябе спустошаны край і ганебную памяць. Пакінуу Слонімшчыну і Шварцэнберг з рзшткамі сваіх фарміраванняу.
Страты, панесеныя горадам ад той вайны, давалі аб сабе знаць на працягу многіх гадоу. Асабліва адчувалася гэта у прамысловасці і гандлі. Зменшылася колькасць жыхароу, пераважна яурэяу, да якіх адносіны у акупацыйны перыяд былі суровыя з прычыны іх сімпатый да расійскіх
улад. Нават у 1817 годзе насельніцтва Слоніма не дасягала яшчэ даваеннага узроуню і складала усяго 2408 чалавек. Калі ж горад усе-такі паступова аднауляуся, наладжваючы і прамысловую вытворчасць, і гандаль, то вескі нібы замерлі у галечы. Сяляне, што падзяліліся на памешчьщкіх, манастырскіх (царкоўных), ка¬зённых, гарадскіх і вольных, адрозніваліся нямногім: усе яны плацілі кабальныя па-даткі, адбывалі павіннасці. Аднак асабліва цяжка жылося прыгонным сялянам. А яны складалі болымасць насельні-цтва павета, на тзрыторыі якога мелі свае зямельныя уладанні памешчыкі Пуслоу-скія, Мікульскія, Стравінскія, Замойскія, Валовічы, Багушзвічы, Герубовічы, Пратасевічы, Сапегі, Храптовічы, Тызенгаузы. Прауда, пасля 1831 года уладанні Сапегау сталі уласнасцю казны, а яшчэ раней землі Храптовічау набылі Пуслоускія. Быценьскія ула¬данні Тызенгаузау перайшлі да Патоцкіх. Валодалі цзлымі вескамі і Межаеускія, Палубінскія, Юндзілы, Слізені, Сегені.
Тэрыторыя ж павета заставалася нязменнай з часоуў Жыгімонта Аугуста і яшчэ болым ранніх часоу, аб чым мы ужо згадвалі.
Суседні Слоніму Альбярцін з памешчьщкага двара і невялічкай весачкі Юрздыкі у пачатку ХІХ стагоддзя стау ператварацца у прамысловы куст. Тут з 1806 года пачала працаваць медная, аз 1811года суконная фабрыкі. У 1823 годзе драуляна-земляной плацінайдамбай з двума шлюзамі было перагароджана рэчышча ракі Ісы, што дазволіла мясцоваму памешчыку Ф. Пуслоускаму стварыць штучнае возера і прымяніць вадзяны рухавік, ад якога працавалі суконная фабрыка і млын. У сваю чаргу гэта дало магчымасць рэгуляваць вод¬ны рэжым на Ісе, а затым нават перанесці яе рэчышча на другі бок Слоніма, пусціушы воды ракі па спецыяльна выкапаным канале, названым Капаніцай. Гэта часткова зменшвала і затапленні Слоніма у час веснавых паводак.
У самім горадзе і павеце у 1815 годзе ужо дзейнічалі 2 суконныя фабрыкі, З паперні, вялікая медная фабрыка і шэраг дробных прамысловых і рамонтных майстэрняу. Ажыуляуся і гандаль. Толькі за мяжу у той год са Слонімшчыны адправілі 2000 чвэртак пшаніцы (чвэртка — мера аб'ёму сыпучых рэчывау, роуная 209,91 літра), 30000 чвэртак жыта, 10000 чвэртак ячменю, 150 коп лесу, 300 пудоу воску, 500 пудоу мёду, 2990 вырабленых шкур, 100 тысяч вёдзер віна.
У 1824 годзе пачала працаваць у Слоніме буйнейшая суконная фабрыка сенатара М. Навасельцава з 162 рабочымі і 28 ткацкімі станкамі, якая штогод давала каля 30000 аршынау тонкага высакаякаснага сукна рознай афарбоукі. У 1826 годзе адкрылася суконная фабрыка Абрама Каменамосцкага. Акрамя сукна, прадпрыемства вырабляла коудры. У горадзе мелася некалькі буйных гарбарняу, цагельняу, млыноу, дзесяткі піваварняу і броварау, ганчарныя промыслы і інш.
На 1825 год у Слоніме налічвалася ужо 5364 жыхары, каля 700 дамоу ( з іх 14 мураваных), 133 крамы. За 1800-1858 гады тут было адчынена 16 новых прамысловых прадпрыемствау, якія і вывелі горад у лік важнейшых прамысловых цэнтрау губерні.
Рэзкі наплыу насельніцтва, яго скучанасць, асабліва у яурзйскіх кварталах, выклікалі частый выбухі зпідзмій. Так, толькі з красавіка да ліпеня 1831 года было зарзгістравана 149 выпадкау халеры, 86 з якіх сталі смяротнымі. Адсутнасць бальніц, лякарняу і лекарау усклад¬няла барацьбу з гэтым страшэнным няшчасцем. Гродзенскі і убернатар звяртауся у Віленскі універсітзт з просьбай даслаць у Слонім 5 лека¬рау, але атрымау адмову.
Царскія улады удзялялі мала увагі культуры і дабрабыту насель¬ніцтва. Іх галоуны клопат скіроувауся на захаванне пакорлівасці і вы¬плату падаткау. Да таго ж з кожных 10 двароу рэгулярна бралі па адной фурманцы для часовых вайсковых патрэб.
Няшмат дакументау сведчыць аб паляпшзнні сялянскай долі у гэты змрочны час, большасць з іх — аб бяспрауі і галечы, аб памешчьщкіх свавольствах і гвалце уладау. На удушэнне любой непаслухмянасці кідаліся вайсковыя нарады. Вінаватых збівалі перад сагнаным натоупам, ссылалі на 25 год, гналі у Сібір і нават вешалі. Насельніцтва краю трымалася у страху і прыгнёце. Асабліва страшным для царызму было праяуленне патрыятычных пачуццяу. А яны час ад часу напаміналі аб сабе. Не была выключэннем і Слонімшчыма.
Ідэя волі і незалежнасці Вялікага княства Літоускага — дзяржавы беларуска-балцкай супольнасці — заставалася для патрыётау краю нязгаснай пуцяводнай зоркай, якая клікала на змаганне як супраць польскага засілля і гвалту, так і супраць расійскага.

Васіль Супрун


Статья из Слонимский городской портал
http://www.slonim.org

URL для этой статьи:
RC_MOD_URL/sections/index.php?op=viewarticle&artid=16
asasas