Опубликовано: Shef , Включено: Jun-11-2004

Час абуджэння
Ужо у канцы жніуня 1831 года паустанцкі рух на Слонімшчыне страціу арганізаваныя формы і затух. А 8 верасня расійскія войскі занялі Варшаву і так званае лістападаускае паустанне і у Царстве Польскім закончылася паражэннем. Частка былых паустанцау апынулася на зміграцыі, за межамі сваіх радзім. І там яны не хацелі мірыца з думкай аб канчатковай страце надзей на змаганне за лес і волю сваіх народау. З гэтым была звязана і няудалая спроба арганізацыі шырокага партызанскага руху на Беларусі у 1833 годзе, і пазнейшае паступовае нацыянальнае абуджэнне.
Слонім жа, з аддаленнем ад тых трывожных гадоу, усё прыкметней пашырау межы сваей тэрыторыі, расла і колькасць насельніцтва. У 1837 годзе тут ужо налічвалася 7474 жыхары (3879 мужчын і 3595 жанчын), з іх 552 — малодшыя вайсковыя чыны.
У горадзе мелася 15 вуліц і завулкау, з якіх 10 былі забрукаваный, 3 гарадскія плошчы (забрукавана толькі адна), 4 драуляныя маеты, 4 прыватныя сады, 100 агародау, 4 могільнікі, 14 касцёлау, манастыроу і цэрквау.
Асноунай рэлігіяй на тэрыторыі павета было уніяцтва. Царскія улады бачылі у ім адну з важкіх прычын крамольнай непаслухмянасці насельніцтва, яго аглядцы на Захад. Праз праваслауную царкву, падпарадкаваную Маскве, можна было уздзейнічаць на веруючых больш эфектыуна, чым палітычнымі сродкамі. З гэтай мэтай у 1839 годзе уніяцтва было афіцыйна ліквідавана, а прыходы і святыні пераводзіліся у падпарадкаванне маскоускай патрыархіі.
Асаблівая увага тагачасным мітрапалітам-ліквідатарам царкоунай уніі І. Сямашкам была нададзена Жыровіцкай святыні, дзе да 1845 года размяшчалася упрауленне епіскапа з епіскапскай кафедрай і духоуная семінарыя. 14 ліпеня 1839 года тут быу падпісаны акт аб ліквідацыі уніі і перападпарадкаванні усіх цэрквау краю не Ватыкану, а Маскве. У час гэтай рэлігійнай ломкі Жыровіцкая святыня панесла вялікія страты. На плошчы перад Успенскім саборам былі спалены каштоуныя іканапісныя творы мінулых вякоу, багатая манастырская бібліятэка і архіу, цудоуная драуляная разьба і мэбля. Рабілася усё гэта пад пільным на¬глядам і па загаду Іосіфа Сямашкі. Магчыма, у сувязі з гэтым у 1848 годзе згарэла апошняя у Слоніме уніяцкая царква.
У рэлігійным жьщці СЛОНІМШЧЫНЫ гэта былі змрочныя часы умяшання палітычных улад у духоуныя справы і веру. У 1845 годзе быу разбураны на сучаснай плошчы Леніна мураваны касцёл Св. Міхала, а у 1850-ым — касцёл і кляштар мар'явітак. Яшчэ у 1820 годзе з Расійскай імперыі былі выгнаны езуіты. У пачатку 40-ых гадоу руіны колішняга касцёла канонікау латэранскіх улады перадалі праваслауным пад будаўніцтва сабора, а у 1864 годзе касцёл бернардзінцау перадалі пад адзіную у горадзе праваслауную Троіцкую царкву.
На змену нядауняй гвалтоунай паланізацыі ішла такая ж ґвалтоўная русіфікацыя. Указам ад 18 чэрвеня 1840 года імператар Мікалай І забараніу ужыванне назвы "Беларусь", а замест яе уводзіуся тзрмін "Северо-Западный край". Дзейнасць Статута Вялікага княства Літоускага на усёй тэрыторыі Беларусі адмянялася, і замест "павета" нале¬жала ужываць толькі расійскі тзрмін "уезд". Мясцовыя традыцыі і здабыткі культуры скрозь замяняліся расійскімі. Адначасова вёўся наступ на яшчэ моцны уплыу каталіцызму, аб чым гаварылася вышэй. У горадзе ліквідаваліся польскія школы, а замест іх адчыніліся расійскія. Яшчэ больш жорсткімі сталі і праследаванні за іншадумства. Ужо у 1832 годзе быу закрыты Віленскі універсітэт, дзе маглі навучацца беларускія студэнты і адкуль разыходзіліся па краю прагрэсіуныя ідэі і плыні.
Для параунання варта прывесці наступныя лічбы. За удзел у паустанцкім руху 1831 года у Віленскай губерні царскі урад канфіскавау 118 маёнткау шляхты і памешчыкау, у Гарадзенскай — 70, Менскай — 22, Віцебскай — 6, Магілеускай — 1. Гэта у пэунай ступені сведчьщь аб шырокім размаху тых падзей.
Эканамічны крызіс, які паступова нарастау у межах усёй імперыі, адбівауся і на прамысловасці Слонімшчыны. Калі у 30-ых і пачатку 40-ых гадоу назірауся яе паскораны рост, то ужо у сярздзіне стагоддзя рост тэты значна запаволіуся. Усё ж у Слоніме і уездзе у 1847 годзе дзейнічала 7 суконных фабрык і фабрыка дываноу, 1 палатняная, 4 па вырабу паперы, 2 медныя заводы, бровары, млыны, гарбарні і шэраг іншых малых прадпрыемствау і майстэрняу, на якіх працавала па некалькі чалавек. Пры гэтым на большасці прадпрыемствау выкарыстоуваліся вадзяныя рухавікі.
Дзмаграфічны склад насельніцтва Слоніма, паводле даных Г. Гольдберга, у 1846 годзе выглядау так: іудзеяу (яурзяу) налічвалася 4983 чалавекі, католікау (беларусау, якія лічылі сябе па-ранейшаму уніятамі, або якія не згадзіліся перайсці у праваслауе, а далучыліся да каталіцкага касцёла, і палякау) — 787, праваслауных — 374, магаметан (татарау) — 170, лютэран і іншых — 89.
На фабрыках, заводах і у майстзрнях горада працавала прыблізна 900 рабочых, сельскай гаспадаркай займаліся каля 320 чалавек і каля 500 жыхароу саматужна рамеснічалі. Многія (у асноуным яурэі) займаліся гандлем.
Жыццёвыя умовы былі далека не аднолькавыя, мяшчане адчувалі сябе крыху вальней, чым казённыя сяляне і тым больш — прыгонная сялянская большасць. Гэтаму у пэунай ступені садзейнічау і Указ Сената ад 30 снежня 1841 года аб ільготах купцам і мяшчанам заходніх губерняу, якім урад заахвочвау хрысціян канкурыраваць у развіцці гандлю і прамысловасці з яурэйскімі прадпрымальнікамі. І усё ж і гандаль, і прамысловасць Слоніма заставаліся у руках яурэйскага на¬сельніцтва, якое кантралявала усю зканоміку горада.
У 50-ыя гады крызіс, звязаны з адсталай феадальна-прыгоннай сістэмай, што панавала ва усёй Расійскай імперыі, ужо патрабавау
неадкладных і грунтоуных рэформау. За гэта у сярздзіне XIX стагоддзя выказалася і большасць дваран Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняу. Яны патрабавалі адмены прыгоннага права. Уладанні іх у значнай ступені ужо былі уцягнуты у сферу таварна-грашовых адносін, і паншчына станавілася эканамічна нявыгаднай. Аднак яны жадалі вызваліць сялян без зямельных надзелау. Пачынаючы з 1857 года, вялася шырокая падрыхтоука да зямельнай рэформы, у якой заходнія губерні прымалі найбольш актыуны удзел. Сялянскі ж рух прыспешвау той працэс.
Маніфест і "Палажзнні" аб вызваленні памешчьщкіх сялян ад прыгоннай залежнасці, падпісаныя 19 лютага 1861 года імператарам Аляксандрам II, хоць і адкрывалі перад сялянствам пэуныя перспектывы, але не давалі так чаканай волі. Сяляне усё ж у многім заставаліся залежнымі ад ранейшых гаспадароу, і гэта выклікала шырокую хвалю незадаволенасці і стыхійных бунтау. Ускладнялася усё свавольствамі мясцовых улад і памешчыкау. Адчуваючы сябе абманутымі, сяляне цэлымі вескамі адмауляліся выконваць павіннасці. На Слонімшчыне з самай вясны 1861 года такія хваляванні мелі месца у маёнтках памеш¬чыкау Слізеня, Калупайлавай, Корсакау, Стравінскіх, Канопкау, Галауні, Грыневіча. У дакументах згадваюцца вескі Дзявяткавічы, Сяркі, Сучкі, Акунінава, Прыполь, Трыбушкі, Падлессе, Шыганы, Махначы, Забулле і іншыя.
23 чэрвеня 1861 года слонімскі павятовы спраунік пісау гродзенскаму губернатару: "Даносячы Вашаму прэвасхадзіцельству па эстафеце аб яуным непаслушэнстве сялян маёнткау памешчыкау Слізеня і Калупайлавай супраць памешчыцкай і паліцэйскай уладау, я не зна¬ходжу другіх сродкау для уціхамірвання, як толькі з дапамогай ваеннай сілы. А таму маю гонар пакорна прасіць Вашае Прзвасхадзіцельства, згодна прадпісання ад 17 гэтага чэрвеня за № 4593, назначыць для правядзення пакарання, камандзіраваць у маён. Новыя Дзявяткавічы памешчыка Слізеня 2 армейскія пяхотныя роты".
І у маенткі пасылаліся вайсковыя роты, якімі камандавау палкоунік корпуса жандарау Прасолау. Непакорных прылюдна збівалі розгамі і усё ж змушалі да падпарадкавання царом "дараванай волі".
У жніуні таго ж года упрауляючым справамі МУС Валуевым былі накіраваны гродзенскаму губернатару "Указанні аб мерах барацьбы з хваляваннямі у Пауночна-Заходнім краї", а у верасні віленскім генерал-губернатарам уведзена ваеннае становішча у Вільні, Горадні, Беластоку, Брэсце і уездах.
Адмена прыгоннага права абумовіла і пеабходнасць іншых рэформау, у тым ліку змены дзяржаунага ладу. Капіталістычнае развіцце краіны, на шлях якога Расія стала у другой палове XIX стагоддзя, патрабавала значных пераутварэнняу як у галіне кіравання, так і у зканоміцы. Асабліва востра ставіліся гэтыя пытанні на заходнім парубежжы імперыі, дзе да сацыяльных праблем прымыкалі і нацыянальныя. Сялянскі рух паступова набывау палітычную афарбоуку, у яго уключалася прагрэсіуная, патрыятычна настроєная інтэлігенцыя, дваранства і нават частка мяшчан. Пад уздзеяннем нацыянальна-вызваленчага руху у Польшчы шырыуся бунтарны настрой і у "Северо-Западном крае".
У 1862 годзе у Слоніме пры павятовай публічнай бібліятэцы пачала гуртавацца найбольш актыуная і прагрэсіуная частка інтэлігенцыі, дваранства і мяшчан. Тут наладжваліся таемныя сустрэчы, сходы, арганізоувалася мясцовае патрыятычнае падполле, скіраванае на барацьбу з самадзяржауем. Сярод найбольш актыуных членау падполля дакументы згадваюць Я. Валовіча, Э. Корсака, І. Герубовіча, К. Гнаінскага, К. Пілецкага, В. Валовіча, Ю. і Е. Пратасевічау, В. Міугера, І. Лукашзвіча, У., В. і Г. Палубінскіх, Я. Гарбоускага, Ф. Мікульскага, П. Орду, Э. Рагозу, Ф. Волбэка, Л. і А. Чэчатау, А. і Э. Керсноускіх, А. Незабытоускага, С. Ліпскага, В. і І. Юндзілау, І. Пякарскага, К. Мацкевіча, У. Сімановіча і іншых. У жніуні 1862 года на Слонімшчыне пабывау Кастусь Калі¬ноускі, арганізатар і кіраунік будучага паустання. Пасля гзтага візіту тут была знойдзена беларуская газета "Мужыцкая прауда", якую выдавау Каліноускі. А праз два месяцы слонімскі прыстау зноу даносіу гродзенскаму губернатару: "7 кастрычніка у 5 гадзін вечара адзін з пасажырау, якія праязджалі па тракце праз в. Шнейка, выкідвау скруткі папер на дарогу. Сяляне, падымаючы, звярталіся да пісьменных сваіх сабратоу, каб прачытаць. Вышэйназваны пасажыр быу росту сярэдняга, брунет, вусоу чорных, год каля 36, нехта дваранін Вікенцій Каліноускі. І тыя скруткі паперы был і газетай "Мужыцкая прауда".
Па краю несліся чуткі аб хуткім паустанні, шырыліся заклікі да бунту. У Слонімскім уездзе таємна ствараліся падпольныя групы, збіралася зброя, порах, свінец, ішла агітацыя за непадпарадкаванне уладам. Разрозненыя суполкі кансалідаваліся, арганізацыйна афармляліся, размяркоувалі абавязкі. Цывільным начальнікам Слонімскага уезда быу абраны доктар Уладзіслау Сімановіч, вайсковым — Францішак Юндзіл, камандзірам паустанцкага атрада — малады і знергічны памешчык Ізідар Лукашзвіч. Вербавау людзей у паустанцкі атрад і забеспечвау іх зброяй і вайсковым рыштункам адстауны ротмістр, засядацель Слонімскага павятовага суда Леу Чарняускі. Збіралі харчаванне, баепрыпасы і вопратку Эдуард Керсноускі і дваранін Гудовіч. ЦЫВІЛЬНЫМ начальнікам горада абраны доктар Валер'ян Вільчэускі. Пасля арышту У. Сімановіча у маі 1863 года К. Каліноускі назначыу начальнікам Слонімскага уезда памешчыка Іосіфа Стравінскага.
Слонімшчына станавілася адным з актыунейшых асяродкау паустання. Сялянскі рух у краі набывау шырокі размах. Штабс-ротмістр Л. Чарняускі, раз'язджаючы па вёсках, падымау добраахвотнікау на паустанне, заклікау сялян не падпарадкоувацца царскім законам і чыноунікам. З ваколіц адной толькі вескі Плаускія да паустанцау прымкнулі 62 добра узброеныя ахвотнікі.
Начальнік штаба карных войскау у Гродзенскай губерні пісау: "Каля вескі Мілавід (на мяжы Гродзенскай і Мінскай губ.) у маі сяляне цзлымі станамі прымалі праваслауную прысягу на вернасць мецяжу". І сапрауды, 17 мая 1863 года І. Лукашзвіч, заняушы са сваім атрадам вёску Дабромысел, сабраным у царкве членам воласці аб'явіу аб увядзенні сялян ва уласнасць і ураунанні у правах саслоуяу. Аб'яву гэту ён зрабіу разам з тутэйшым настаяцелем праваслаунай царквы Хрыневічам. Затым ся¬ляне пакляліся быць адданымі нацыянальнаму ураду. Пад рашэннем падпісаліся начальнік слонімскага паустанцкага атрада І. Лукашзвіч, старшыня воласці Ян Лазарчук і сяляне Змітрук Шачзла і Тамаш Каневехта.
Кастусь Каліноускі канцэнтравау у лясах каля вескі Мілавіды (былога Сло¬німскага павета) значныя сілы з навакольных тэрыторый. Тут было згрупавана каля тысячы паустанцау пад агульным камандаваннем палкоуніка Ляндэра (Аляксандра Лянкевіча). Акрамя аб'яднанага слонімскага атрада на чале з Францішкам Юндзілам (каля 300 чалавек), у лагеры размяшчаліся і наваградскі атрад В. Міладоускага, ваукавыскі — Млотака, пружанскі — Владэка (псеуданімы). 20 мая у лагер з праверкай прыбыў Кастусь Каліноускі у суправаджэнні В. Урублеускага. Быу праведзены агляд фарміраванняу, правераны наяунасць зброї і боепрыпасаў, харчавання і грашовая каса. У гутарцы з паустанцамі Каліноускі цікавіуся іх самаадчуваннем, настроєм, падбадзёрвау і заклікау верыць у перамогу.
21 мая адбылася вядомая бітва пад Мілавідамі. Супраць лагера паустанцау, узброеных стрэльбамі, пісталетамі і косамі, была выстаулена рэгулярная армія карнікау у складзе трох рот Стараінгерманландскага палка, артылерыі і казакау, раскватэраваных у Слоніме. Камандавау карнай аперацыяй палкоунік А. Чартоу.
Над лесам вісеу густы ранішні туман. Наваколле напружана маучала у чаканні падзей. Ціха, нібы крадучыся, афомністая маса у салдацкіх шынялях распаузалася, займаючы баявыя пазіцыі. Каманды аддаваліся шэптам. Камандаванне карнай аперацыяй было упэунена, што аб плануемым мерапрыемстве у лагеры не ведае ніхто. Усё рабілася ноччу і раптоуна. Меркавалася знянацку разграміць гэтае неарганізаванае зборышча бунтароу і з трыумфам яшчэ да вечара вярнуцца у горад. Усё было спланавана і разлічана. Але за разгортваннем варожых радоу і падрыхтоукай да штурму пільна сачылі паустанцы і іх камандзіры. У лаге¬ры ужо ведалі аб усім дакладна і сустрэча рыхтавалася завчасна. Размешчаныя воддаль гарматы раптоуным залпам абвясцілі пачатак штур¬му. Рэхам па лесе разнеслася трывожнае і грознае "ур-ра!". Гарматы стралялі па далекіх апусцелых тылах. З набліжзннем карнікау на дыстанцыю ружэйнага стрэлу нечакана раздауся дружны залп, які касіу пярэднюю лінію і прымусіу яе панічна адступіць. Такі ход падзей зламау распрацаваны Чартовым план лёгкай перамогі. Патрэбна было мяняць тактыку, а гэта магло пагражаць няудачай. Штурм паутарауся, але безвынікова. Добрае веданне ляснога масіву, яго забалочанасць спрыялі паустанцам і на кожным кроку ставалі перашкодай на шляху карнікау. У ход ішлі пісталеты і косы. Артылерыя і казакі бяздзейнічалі. Бітва у лясным гушчары давала перавагу паустанцам. Нарэшце стала відавочным, што лёгкай перамогі не будзе. Заглыбляцца у лясныя гушчары і балоты было нават небяспечна. І прагучала каманда "адыходзіць!"
Паустанцы віталі сваю перамогу. Карнікі ж падбіралі забітых і параненых. Тут жа, побач з трактам, на полі бітвы была выкапана яма, у якой знайшлі свой спакой 10 забітых салдат. А каля 40 паране¬ных на фурманках разам з патрапанай калонай вярталіся у Слонім. Не з трыумфальнай перамогай сустракалі іх там. Чартоу прасіу падмацавання і значна пераувялічвау сілы паустанцау.
Апошнія ж, выйграушы бітву і тактычна, і маральна, упісалі у гісторыю слауную старонку сваей барацьбы за волю. Раздзяліушыся на невялікія легка манеуровыя атрады, яны мянялі месца дыслакацыі,працягваючы змаганне. Усё ж процістаяць дзяржаве з вялізнай рэгулярнай арміям было немагчыма. Карныя аперацыі і аблавы адна за другой пракатваліся па краі, прыносячы усё горшыя весткі. Слонімшчьша зноу стала месцам канцэнтрацыі значных вайсковых фарміраванняу, асноунай задачай якіх было знішчэнне "шаек бунтаушчыкоу" і страхам ды рэпрзсіямі "навядзенне парадку". З набліжзннем восені паустанцкі рух згасау. Кожная карная акцыя звужала поле надзей, множыла лік ахвяр. Горад, як падстрэленая птушка, замірау у трывозе, калі гналі на расправу нядауніх герояу, кінуушых на алтар змагання за волю свае жыццё. Катавалі ж, ссылалі і каралі смерцю лепшых сыноу Бацькаушчыны. Бясконцыя канвоі у казематы Расіі, у Сібір сталі жалобным вынікам светлых марау народа. У 1864 годзе паустанне было задушана канчаткова. Імены многіх герояу так і засталіся невядомымі. Паводле царскага указу 1863 года маенткі, рухомая маёмасць і капіталы асоб, якія мелі дачыненне да "бунту", падлягалі сек¬вестру. Пасля здушзння паустання царскі урад пачау яшчэ больш жорстка выкарчоуваць усе праявы нацыянальнай свядомасці, нацыянальнай годнасці. Узмацнялася русіфікацыя. Паусюдна праводзілася замена службовых асоб, насаджваліся расійскія чыноунікі і расійскія памешчыкі, устанаулівауся строгі палітычны нагляд, заахвочваліся даносы.
І усё ж дзе-нідзе ды успыхвалі асобныя агеньчыкі народнага гневу. Выказваючы незадаволенасць сельскай рэформай і жорсткай зксплуатацыяй, бунтавалі сяляне, уздымалі свой голас рабочыя. У красавіку—трауні 1876 года на суконнай фабрыцы Пуслоускага у Альбярціне у хваляваннях удзельнічала 400 рабочых, якія патрабавалі паляпшзння свайго матэрыяльнага становішча. Асабліва шмат нязгоды выклікалі зямельныя перадзелы. Памешчыкі імкнуліся захаваць за сабой як мага большыя правы і па традыцыі уладна чынілі самавольствы, сяляне ж баранілі свае інтарэсы. Так, жыхары вескі Чамяры летам 1887 года выступилі супраць дзеянняу графа Патоцкага, які хацеу адмежаваць "спрэчныя" землі, і арганізавана адстаялі свае права. Бур¬жуазны накірунак рэформаў у заходніх губернях быу больш абмежаваны, чым у Расіі, і зацягвауся на дзесяцігоддзі. Край гэты лічыуся своеасаблівай калоніяй імперыі, яе сыравінным прыдаткам.
Тым не менш другая палова XIX стагоддзя адзначана у Слоніме ростам прамысловай вытворчасці, гандлю і павелічэннем колькасці насельніцтва. Калі, напрыклад, у 1867 годзе у горадзе налічвалася 10166 жыхароу, то у 1878 годзе іх агульная колькасць ужо дасягнула 15351, у тым ліку мужчын было 7835 і жанчын — 7516. Тады ж у Слоніме мелася 1046 дамоу у тым ліку мураваных 98.
У 1878 годзе рашэннем царскага урада у гарадах заходніх губерняу было рэарганізавана гарадское самакіраванне, якое традыцыйна захоувалася тут з часоу надання Магдэбургскага права. Цяпер найвышэйшым органам улады У Слоніме стала гарадская дума, у якую уваходзілі 24 гласныя (радныя). Яны са свайго складу выбіралі гарадскую управу (магістрат) на чале з гарадскім галавой. Дзейнасць управы была мала эфектыунай на фоне эканамічнага і палітычнага жыцця горада. Толькі у канцы стагоддзя у сувязі з развіццем капіталістычных адносін ва усіх галінах вытворчасці яна пачала набываць больш уладны характар. Управа стала распараджацца значнымі фінансавымі сродкамі, уплываць на планавае, агульнае развіцце горада.
У густазабудаваным і у асноуным драуляным Слоніме нярэдкай з'явай былі пажары. Але той, які успыхнуу 25 трауня 1881 года, прычыніу гораду і яго жыхарам страшэнныя страты — вынішчыу цэлыя кварталы. За адзін дзень згарэлі вуліцы Ружанская, Жыровщкая, Школь¬ны Двор, Гандлёвая, Уланская, Маставая, Бернардынская, Студэнцкая, Замкавая, Рыбацкая, Татарская. У агні запнула 576 дамоу, шмат складоу і розных іншых збудаванняу, архіу гарадской управы, кнігі запісау, ухвал і дакументау яурэйскай гміны за 400 гадоу і іншае.
Пасля таго пажару цзнтр Слоніма часткова перапланавалі, расшырылі вуліцы. Забудова ужо вялася больш упарадкавана, што сфарміравала новы выгляд старога горада. Узніклі новыя прадпрыемствы, якія забяспечвалі матэрыяламі шырокае будауніцтва. Асабліва вялікі попыт быу на цэглу, лесаматэрыялы, чарапіцу. У 70-80-ыя гады праз горад была пракладзена шаша і чыгунка.
Польскі "Слоунік геаграфічны", выдадзены у 1889 годзе, паведамляе, што у 1878 годзе у Слонімскім уездзе жылі, без уліку гарадскога насельніцтва, 145764 жыхары (70999 мужчын і 74765 жанчын), прытым праваслауных было 109432, католікау (з уніятамі) — 19358, пратэстантау — 59, іудзеяу — 16870 і магаметанау — 45 чалавек. Шляхецкі тытул мелі 1269 чалавек, праваслауных духоуных асоб (з сем'-ямі) налічвалася 342, каталіцкіх — 5, іудзейскіх — 22, ваенных — 5831 чалавек. Ва уездзе дзейнічалі 36 праваслауных мураваных і 37 драуляных цэрквау, 1 мураваны манастыр (Жыровіцкі), 6 мураваных і 11 драуляных капліц. Каталіцкіх касцёлау было 4 мураваныя і 1 драуляны, 7 капліц мураваных і 3 драуляныя.
У 1890 годзе гарадская управа насадзіла пры былой Раманаускай вуліцы гарадскі парк, а побач вырас яе новы цагляны двухпавярховы будынак з памяшканнямі для пажарнай службы, якая была добраахвотнай і арганізавана у 1897 годзе.
У 1896 годзе багаты слонімскі прадпрымальнік Г. Куніца праклау адзін з першых у губерні натуральны гарадскі водаправод. А перад тым на рацэ Ісе у Альбярціне В. Пуслоускі пусціу першую у краі гідраэлектрастанцыю.
Канец XIX і пачатак XX стагоддзяу у гісторыі Слоніма адзначаны размахам будаунічых работ, прычым пасля пажару 1881 года значная частка пабудоу узводзілася з цэглы. Для прыкладу, у 1901 годзе у горадзе ужо меліся 872 мураваныя дамы, у тым ліку 413 жылых (з агульнай колькасці 1607). Акрамя шматлікіх прыватных камяніц, на тэрыторыі колішняга прадмесця Скробава у 1901-1903 гадах з'явіуся вялікі комплекс шматпавярховых вайсковых казармау. Закладвалася нямала прамысловых прадпрыемствау і майстэрняу. Большасць з 35 гарадскіх вуліц была забрукавана, цэнтральныя нават асвятляліся газавымі ліхтарамі. Колькасць насельніцтва Слоніма рэзка узрастала і дасягнула ужо 20906 жыхароу.
Неабходна адзначыць, што у той жа час у горадзе працавалі толькі двухкласнае павятовае вучьшішча, прыходскае вучылішча з жаночым аддзяленнем, пачатковае яурэйскае вучылішча і прыватны трохкласны жаночы пансіен. У 1891 годзе горад абслугоувалі 1 гарадскі, 1 павятовы, 2 вайсковыя і 4 вольнапрактыкуючыя дактары, а таксама некалькі фельчарау.

Значная канцэнтрацыя рабочых на прадпрыемствах Слоніма, цяжкія умовы жыцця і працы змушалі іх аб'ядноувацца у барацьбе за паляпшэнне свайго становішча. Памочнік начальніка.Гродзенскага жандарскага упраулення 7 чэрвеня 1896 года пісау у данясенні губернатару, што рабочыя вялікімі масамі робяць сходкі у лесе, дзе абмяркоуваюць свае набалелыя пытанні, і у іх ёсць прысланыя з-за мяжы кніжкі аб стачках. Гэта была рэакцыя улад на забастовку, аб'яуленую 31 трауня 1896 года рабочымі сталярных майстэрняу горада.
У 1897 годзе у Слоніме ужо дзейнічалі таемныя рабочыя гурткі. Яны імкнуліся забастоукамі і стачкамі прымусіць гаспадароу фабрык і майстзрняу ісці на уступкі: паляпшаць умовы працы, павялічваць заробкі.
У 1903-1904 гадах у горадзе узнікла групка арганізацыі РСДРП, якая уваходзіла у Пауночна-Заходні камітзт РСДРП. Намаганнямі яе членау у 1904 годзе была створана прымітыуная падпольная друкарня, што месцілася у сутарэннях дома па вуліцы Маскоускай (цяпер Чырвонаармейская). Тут выпускаліся лістоукі, якія распаусюджваліся сярод рабочых і сялян Слонімшчыны, а таксама сярод салдат слонімскага гарнізона.
Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гадоу адгукнуліся у краі забастоукамі, мітынгамі, стачкамі рабочых. У падпольнай друкарні у лютым 1905 года выдадзена пракламацыя "Да усіх запасных у г. Слоніме", якая заклікала салдат выступіць супраць імперыялістычнай вайны, далучыцца да рэвалюцыйна настроенага народа. У гады рэакцыі слонімская арганізацыя РСДРП была разгромлена.
Газета "Вперед" (Выдавалася у Жэневе) у нумары ад 25 лютага 1905 года паведамляла, што 800 рабочых Слонімшчьшы у знак салідарнасці з рабочьші Пецярбурга арганізавалі забастоуку. Пяцьдзесят найбольш актыуных з іх былі арыштаваны. 18 трауня 1905 года страйкавалі 200 рабочых запалкавай фабрыкі Дубінбаума. Да іх далучыліся і 120 рабочых тартака. Яны патрабавалі скарачэння рабочага дня да 10 гадзін і павелічзння заробку на 20-30 працзнтау.
На тэрыторыі Слоніма у той час дзейнічалі 29 прадпрыемствау, у тым ліку 4 тартакі, 2 паравыя млыны, 2 фабрыкі хустак, 2 вялікія і 5 меншых гарбарняу, 3 фабрыкі фіранак, 2 фабрыкі цвікоу, 2 фабрыкі дражджзй, 2 вялікія цагельні, фабрыка машын і сельскагаспадарчага інвентару, 2 фабрыкі запалак, фабрыкі пергаміну і мыла. На гэтых прадпрыемствах працавала каля 4 тысяч рабочых. Акрамя таго, у павеце шэраг прадпрыемствау знаходзіліся у мястэчку Ружаны, у Альбярціне і іншых месцах.
Ужо у самым пачатку XX стагоддзя у асяроддзі мясцовай інтэлігенцыі прыкметна абуджалася нацыянальная самасвядомасць, на пярэдні план палітычнага жыцця выходзілі вызваленчыя ідэі. У край пранікала друкаванае беларускае слова, і яно рабіла добрую справу абуджэння нацыі. Асаблівае месца у гэтай патрыятычнай справе належала беларускай газеце "Наша ніва", што выдавалася у Вільні з 1906 года. У ей зрэдку друкаваліся і допісы са Слонімшчыны і вершы слонімскага паэта Гальяша Леучыка, які у 1912 годзе выдау у Вільні зборнік сваіх вершау "Чыжык беларускі". Зрэдку на Слонімшчыну траплялі і такія выданні, як "Беларускі каляндар", "Саха" і іншыя. А з імі пранікалі і распаусюджваліся ідэі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), якая была найбольш папулярнай арганізацыяй. Але працэс гэты абарвала вайна. У Слоніме ж напярэдадні вайны налічвалася ужо 23 тысячы жыхароу. Гандлёвыя сувязі гэтага важнага прамысловага цэнтра краю выходзілі далека за межы губерні і нават Беларусі. Тут ужо дзейнічалі філіял расійска-французскага гандлёвага банка і некалькі прыватных камерцыйных банкау, працавала некалькі невялікіх бібліятэк, Народны дом і іншыя установы.
19 ліпеня (1 жніуня па новаму стылю) 1914 года пачалася расійска-германская вайна. 20 ліпеня Слонімскі павет быу аб'яулены на ваенным становішчы. У горадзе і вёсках катэгарычна забараняліся усякія сходы, выступленні, няурадавыя мерапрыемствы. Паліцыі даваліся правы падауляць любыя хваляванні і беспарадкі.
Падзеі на франтах складваліся не на карысць Расіі, і у хуткім часе Слонім стау прыфрантавым горадам. Прамысловыя прадпрыемствы зачыняліся, многія вывозиліся разам з рабочымі у глыб краіны. Тысячы бежанцау бясконцым патокам, хто на фурманках, хто і пешшу, пацягнуліся на усход, дзе іх ніхто не чакау. Бралася з сабой толькі самае неабходнае, астатняе або перадавалася тым, хто заставауся, або адыходзіла у казну для папаунення армейскіх харчовых і фуражных запасау. Горад і вескі хутка пусцелі. Некаторыя населеныя пункты высяляліся прымусам, а большасць, паддаушыся агітацыі, ратавалася ад смерці і здзекау, нават не дагадваючыся, што іх чакала на чужой зямлі пад адкрытым небам. Забіваліся вокны і дзверы сваіх хат, кідаліся пасевы на палях, і людзі з дзецьмі і старымі без ніякіх гарантый уцякалі ад вайны.
26 жніуня 1915 года фронт дакаціуся да Слоніма. Над Шчарай разгарэлася жорсткая бітва, якая працягвалася чатыры дні. Горад зноу гарэу і руйнавауся. Шчара усе гэтыя змрочныя ад дыму дні дзяліла варожыя арміі, але не змагла быць перашкодай для снарадау, куль і смярцей. У час бітвы асабліва пацярпела Замосце (правабярэжная частка Слоніма) і цэнтр. Тут амаль не засталося цэлых будынкау. Нешматлікае цывільнае насельніцтва пакінула гэтыя кварталы і ратавалася у склепах і ямах, многія загінулі.
Немцы занялі горад 3 верасня. Пачалася ваенная акупацыя, якая доужылася амаль 40 месяцау і суправаджалася рэквізіцыямі, мабілізацыямі у рабочыя батальёны па будауніцтву умацаванняу, вывазамі моладзі на работы у Германію і гвалтоунымі расправамі ваенных уладау. Гандаль прадуктамі харчавання быу забаронены, усё выяуленае канфіскоувалася. Гараджане мусілі галадаць, многія пачалі апрацоуваць зямлю, вырошчваць сельскагаспадарчую прадукцыю, трымаць жывёлу. Некаторыя выязджалі у апусцелыя суседнія вескі. Слонім, дзе засталося каля 9 тысяч жыхароу, нагадвау вялікую пауразбураную вёску, якая вярталася да прымітыунай сельскай гаспадаркі і саматужных промыслау. Цывільныя улады, фактычна, адсутнічалі, гаспадарыла ва¬енная камендатура.
Падобнае становішча было і на тэрыторыі усяго павета. Прауда, аддаленыя глухія вескі жылі крыху вальней, туды радзей пранікалі акупацыйныя наезды. Зямля ж апрацоувалася выбарачна. Вялікія абшары пуставалі, зарасталі хмызняком. Немцы паспешна вырубалі лясы і вывозілі у Нямеччыну, выкарыстоуваючы мясцовую рабочую і цяглавую сілу. Вывозілі усё, што уяуляла хоць нейкую каштоунасць.
У канцы верасня фронт затрымауся на лініі Браслау — Паставы — Смаргонь — Баранавічы — Пінск. З нямецкага боку пачалі узводзіцца доугатзрміновыя умацаванні, было відаць, што вайна прымае пазіцыйны характар.


Васіль Супрун


Статья из Слонимский городской портал
http://www.slonim.org

URL для этой статьи:
RC_MOD_URL/sections/index.php?op=viewarticle&artid=17
asasas