Опубликовано: Shef , Включено: May-29-2004


СЛ0НIМ — Горад у Заходняй Беларусi, каля 200 км на пауночны захад ад сталiцы краiны — Менску. Цягам стагодзьдзяу гэты горад знаходзiуся на скрыжаваньнi пoльcкix i расейскiх уплы-вау. Слонiм можна назваць тыповым прымежным горадам. „Тыповасьць" бачная у нацыянальнай ды этнiчнай, рэлiгiйнай i моунай неаднароднасьцi. У Слонiме й ягоных ваколiцах жывуць Беларусы, Расейцы, Палякi, Тата¬ры, Азэрбайджанцы, Узбэкi, Цыгане й Жыды. Сярод ix праваслауныя, ка-талiкi, мусульмане й пратэстанты. Афiцыйна й неафiцыйна тут карыста-юцца беларускай, расейскай i польскай мовамi, а таксама беларуска--расейскай трасянкай. Таксама сярод гiстарычных помнiкау гораду бач-ныя элемэнты шматлiкiх культурау, пакiнутыя мясцовымi нацыянальны-мi, этнiчнымi ды рэлiгiйнымi гpyпaмi.
Першыя згадкi пра Слонiм паходзяць з XI ст. У тыя часы там iснавала абарончае паселiшча, разьмешчанае у месцы зьлiцьця Iсы са Шчарай. Верагодна у XII i XIII стагодзьдзях горад выконвау важную вайсковую ролю; ён быу аб'ектам спрэчак памiж Лiцьвiнамi й Kieycкiмi князям!.
Назва Слонiм паходз!ць ад усходнеславянскага „услона" — засла-нiць, абаранiць. У пiсьмовых дакумэнтах назвы Услонiм i Васлонiм упершыню паяуляюцца у 1252 годзе.
Парэшткi першага гораду да нашых часоу не захавалiся. Мяркуецца, што ён знаходзiуся у месцы, дзе сёньня знаходзщца касьцёл сьв. Ан-дрэя, на правым беразе Шчары, званым Замосьцем, а галоуная частка гораду распаложаная на левым беразе ракi. Адсюль гiпотэза, што пер-шае паселiшча з драулянай Сьвятаандрэеускай царквой, аточанай будынкамi, знаходзшася менавiта у гэтым месцы. Назва царквы была вельмi папулярнай у XII ст. i характэрнай для усходняга хрысьцiян-ства. Магчыма, што тады гэта была гарадзкая каплiца, паусталая у часы прыналежнасьцi гэтых земляу да Уладзiмiрскага княства. Фундатарам парафii у XV ст. быу Кaзiмеж Ягелёнчык. Сёньняшнi мураваны кась¬цёл у стылi позьняга барока быу пабудаваны у XVIII стагодзьдзi

Асаблiвую увагу варта зьвярнуць на прыгожы фасад, яki мае склада-ную лiнiю, падкрэсьленую пiлястрамi, карнiзамi й нiшамi Дадатковай аздобай зьяуляюцца дзьве ня надта высоkiя вежы, яkiя усяму будынку дадаюць лёгкасьщ й фантази. Касьцёл быу пашкоджаны цягам першай усясьветнай вайны i адбудаваны у мiжваенным дваццацiгодзьдзi Пасьля другой усясьветнай вайны у зьнiшчаным касьцёле зрабiлi склад солi. Цяпер, у адрэстаураваным цягам 1991-1993 гг. храме, адбываюцца набажэнствы на польскай i беларускай мовах.
Ад канца XV ст. Слонiм перажывау пэрыяд хуткага разьвiцьця, бо знаходзiуся на скрыжаваньнi гандлёвых шляхоу памiж Лiтвой i Ma-сковiяй. У 1532 годзе польcki кароль Жыгiмонт Стары дау гораду маг-дэбурскае права, а ягоны наступнiк Жыгiмонт Аугуст увёу у Слонiме два двухтыднёвыя кiрмашы.
Вялiki уплыу на горад аказау Леу Сапега (1557-1633) — канцлер, вялiki гетман лiтоускi, а таксама слонiмсki стараста. Падчас ягонага жыцьця пачынаецца „залаты век" у ricторыi гораду. Гэта дзякуючы яму Слонiм атрымау свой герб. Па сёньня iм застаецца залаты Леу у бла-кiтным noлi з гербам „Лic" у лапах.
У 1630 годзе, дзякуючы фiнансам магнацтва й пры падтрымцы Льва Caпeгi, у Слонiме быу заснаваны ордэн i пабудаваныя касьцёл ды кляштар бэрнардынцау. Касьцёл Сьвятой Троицы быу уключаны у сыстэму гарадзкiх абарончых узмацненьняу. У 1864 годзе ён быу пе-рабудаваны на царкву, а у будынках кляштара былi разьмешчаныя скла¬ды. У мiжваенны пэрыяд храм быу вернуты каталiком, а у кляштарных будынках разьмясьцiлiся гарадзкiя улады (стараста). Пасьля другой усясьветнай вайны храм зноу аддалi праваслауным. I па сёньняшш дзень ён дзейшчае у якасьщ царквы Сьвятой Троицы, а у кляштарных будынках разьмешчаны iнтэрнат мэдычнай вучэльнй. Першапачаткова касьцёл быу драуляны, а урачыстае пасьвячэньне мураванага храму адбылося у 1671 годзе. Гэта аднанефны будынак у стылi раньняга барока. Ягоны фасад аздабляе высокая трохпавярховая вежа, нiжняя частка якой чатырохкутная, а дзьве верхшя — васьмiкутныя. Над yciм гэтым знаходзiцца купал у стылi барока.
Чарговым выдатным помнiкам, яki паустау у пэрыяд росквiту гора¬ду, зьяуляецца слонiмская ciнaгoгa, пабудаваная у 1642 годзе. Гэта адзiны у Беларусi помнiк жыдоускай культуры з дадзенага пэрыяду! Галоуная нефа сiнагогi мае квадратны кшталт i пакрытая прыгожа
аздобленым двухскатным дахам (падвойныя пiлястры, разэткi, нiшы, валюты). Па бакох будынку прыбудаваныя дзьве нiзкiя „бакавыя не¬фы" з дапаможнымi памяшканьнямi Унутры галоунай залi захавалася бima, якая абапiраецца на чатыры калёны, а таксама парэшткi выдат-ных барэльефау i палiхромii. Пасьля другой усясьветнай вайны там быу склад, а сёньня моцна зьнiшчаны будынак зьяуляецца прыбiральняй для клiентау суседняга кiрмаша й месцам забавау падлеткау.
Чарговым храмам, паусталым у сярэдзше XVII стагодзьдзя быу уфундаваны у 1645 годзе касьцёл i кляштар бэрнардынак. Мура-ваны касьцёл Непарочнага Пачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыi паустау у 1664-1670 гг. Гэта аднанефны будынак у стылi барока з маciунай чатырохкутнай трохпавярховай вежай над уваходам. Унутры захавалася каштоунае абсталяваньне у стылi ракако з сярэ-дзiны XVIII ст. Касьцёл дзейшчау i дзейшчае. У мiжваенны пэрыяд тут быу разьмешчаны кляштар i жаночая гiмназiя. Пасьля другой уся¬сьветнай вайны у кляштарных будынках знаходзiуся гарадзкi шпiталь. Цяпер адна частка памяшканьняу аддадзеная манашкам, а другую частку займае шпiталь.
Касьцёл Канонiкау Лятэранскiх з 1650 году (сёньня не icнye) так¬сама паустау у пэрыяд „залатога веку" гораду. У 1846 годзе ён быу пе-раняты праваслаунай царквой i стауся саборам, а у 1941 годзе быу зьнiшчаны падчас вайсковай апэрацьй. На гэтым месцы сёньня зна-ходзiцца новы Праабражэнскi сабор.
Згаданы ужо Леу Сапега прычынiуся таксама да паустаньня санк-туара у Жыровiчах, мястэчку, распаложаным 10 кiлямэтрау на поу-дзень ад Слонiма. Гiсторыя Жыровiчау сягае 1470 году, калi у лесе, на грушы-дзiчцы, nacтyxi убачылi Цудоуную iкону Божай Мацi Там па-будавалi драуляны праваслауны храм i кляштар, якiя згарэлi у 1520 годзе. Будаунщтва новага вялiкага Усьпенскага сабору й кляштару за-вершылi у 1613 годзе. Леу Сапега падаравау зямлю, дзякуючы якой пауставала мястэчка. Ён жа дау i значныя сродкi на абсталяваньне храму унутры. Пасьля 1613 году Жыровiчы сталicя найбуйнейшым цэнтрам грэка-каталiцкага руху Рэчы Паспалiтай. Тут дзейнiчау ордэн базылiянау, а першым грэка-каталiцкiм святарам храму быу Язафат Кунцэвiч. У пазьнейшыя гады былi пабудаваныя яшчэ два храмы: Яуленская царква й царква Крыжаузьнясеньня. Санктуар наве-двалi амаль усе польскiя каралi й прадстауннiкi важных магнацкiх
родау. У 1730 годзе адбылася каранацыя IKOHЫ Жыровiцкай Божай Мацш. Санктуар парауноувалi да санктуара на Яснай Гары. Iснавала перакананьне, што, так як у Польшчы найбольш цэняць iкону Чэн-стахоускай Божай Мацi, у Вялiкiм Княстве Лштоускiм цэняць iкону Жыровiцкай Божай Мацi. Пасьля 1839 году вунiяцтва фармальна перастала icнаваць i храмы зрабiлi праваслаунымi Цягам мiжваеннага дваццацiгодзьдзя царкву Крыжаузьнясеньня перанялi каталiкi. Ад канца другой усясьветнай вайны Жыровiчы — праваслауны санктуар. Галоуны жыровщй храм — Сьвятаусьпенскi сабор дзейнiчау без перапынкау цягам усяе гiсторыi. Нават у савецкiя часы тут адбывалicя набажэнствы i з усяго сьвету прыбывалi паломнiцтвы. Да цудоунай iконы Жыровщкай Божай Мацi моляцца як праваслауныя, гэтак i каталiкi. Кожная з канфэciяу мае уласную копiю вобразу Божай Мацi. Цяпер Жыровiчы зьяуляюцца найбуинейшым цэнтрам паломнiцтвау у Беларусь Каля мужчынскага праваслаунага кляштара знаходзщца таксама Менская Вышэйшая Духоуная Сэмiнарыя. Для манашак з Жы-ровiчау у 2002 годзе стварылi праваслауны манастыр у раёне Слонiма. якi называецца Лабазоука. Пры гэтым манастыры знаходзiцца трох-гадовая школа iконапicу для дзяучат.
Да сярэдзiны XVII ст., нягледзячы на бедзтвы пажарау i заразы, якiя наведвалi горад, Слонiм безупынна разьвiвауся. На жаль, няшмат мож¬на сказаць пра колiшняе насельнiцтва Слонiма, бо гарадзкiя кнiгi былi зьнiшчаныя падчас нападау шматлiкiх ворагау. Вядома, што жыхары гораду займалiся гандлем i дрэваапрацоукай. Асобнай прафэсiйнай групай былi суконшчыкi й саладаунiкi. Вядома, што тут жылi каталiкi й праваслауныя. Ад 1529 году пачынаюцца згадкi пра Пятнiцкую царкву, якая iснавала у Слонiме, а з пачаткау XVII ст. — яшчэ пра дзьве царквы: Спаскую й Сьвятатроiцкую. У 1609 годзе праваслаунае духавенства Слонiма далучылася да Берасцейскай вунii.
Некаторы працэнт жыхароу Слонiма складалi Жыды. Найстарэй-шыя мацэвы на жыдоускгх могiлках пaycтaлi у XVI ст., але пася-леньне жыдоускага насельнщтва у горадзе можна датаваць ранеишым пэрыядам. У 1388 годзе князь Вiтаут усталявау прывiлей, якi дазваляе Жыдом пасяляцца у лiтоускiх гарадох, што мела спрыяць разьвiцьцю гандлю й рамёствау. Узровень заможнасьцi Жыдоу быу розны. Аднак большасьць зь ix жыла нiжэй за мяжу бядоты, час ад часу гандлюючы па вёсках гаспадарчымi таварамi.
мусульмане й 2 эвангелicты. Найбуйнейшай дынамiкай дэмаграфiч-нага росту характэрызавалася жыдоускае й праваслаунае насельнщтва. Аднак рост колькасьцi насельнiцтва не уплывау на рост заможнасьцi гораду й хутчэй сьведчыу пра перанаселенасьць ваколiчных вёсак i пра тое, што беднякi пачалi шукаць працу у блiжэйшым горадзе. Зьмены прыйшлi з заканчэньнем XIX ст. Пасьля пажару Слонiма у 1881 годзе пачалася хуткая яго адбудова, i большасьць ягоных жыхароу знайшла працу менавiта падчас гэтага працэсу. Сапраудная каньюнктура па¬чалася у 1890 годзе, калi прыступiлi да будаунiцтва чыгуначнай лiнi з Ваукавыска у Слонiм, Баранавiчы й далей у Менск i Смаленск. Па-чалося хуткае гаспадарчае разьвiцьцё гораду, а колькасьць ягонагa насельнiцтва вырасла да 23 тысяч.
Зь сярэдзiны XIX ст. паходзщь палацава-паркавы ансамбль у Аль-бэртыне, пауднёва-усходнiм раёне Слонiма. Маёнтак Альбэртын, пер-шапачаткова званы Шыдловщамi, у 1809 годзе купiлi Пуслоускiя, якiя гаспадарылi там да 1939 году. Граф Уладзicлау Пуслоусi пабудавау палац у стылi позьняга клясыцызму. Гэта двухпавярховы будынак з плянам прастакутнiка. Фасад ягоны аздоблены портыкам i лоджыяй Перад уваходам знаходзяцца дзьве амфары й дзьве скульптуры леглых iльвоу. Зь щшых будынкау палацавага ансамблю захавалicя флiгелi i будынак Kанюшнi. Вакол будынкау знаходзщца парк паверхняй. у пяць гектарау. Пуслоускiя заснавалi у Альбэртыне паперны завод, якi icнye па сёньняшнi дзень. У ixнiм валоданьнi была таксама фабрыкa па вытворчасьцi цьвiкоу i швальня. Зь ix iнiцыятыцы у Альбэртыне пау- ставалi гурткi хатнiх гаспадыняу. За iхныя грошы вучылiся у школаx дзецi зь бедных сем'яу. У 1937 годзе яны сталicя фундатарамi кас-цёла. Цягам мiжваеннага дваццацiгодзьдзя у кляштары езуiтау, заснаваным у маёнтку Пуслоускiх, icнаваy галоуны цэнтар нэавунiяцтва у II Рэчы Паспалiтай. Сёньня у Альбэртыне знаходзiцца праваслауная царква. Тэрыторыя былой рэзыдэнцыiн Пуслоускiх уключаная у СКЛАД папера-кардоннага заводу. У палацы знаходзiцца фабрычны дом культуры, гатэль i рэстаран.
Падчас I усясьветнай вайны частка гораду разам з Замосьцем была разбураная у вынiку дзеяньняу нямецкiх I савецкiх войскау. У 1920 годзе горад заняла савецкая армия, неузабаве потым польская. Горад апынууся у межах Польшчы. Цягам мiжваеннага дваццацiгоддзя зьнiшчаны Слонiм захавау толькi лякальнае значэнне. Спынены ган-
даль з Расеяй i хicткая сытуацыя на усходняй мяжы Рэчы Паспалiтай не спрыялi разьвiцьцю гораду. У 1921 годзе у Слонiме было толькi13.000 жыхароу i менавiта у той час там пасялiлася шмат польсих вайскоуцау з сем'ямi. Вядучую ролю у гаспадарцы пачала выконваць дрэваапра-цоучая прамысловасьць. У тыя гады разьвiвалася гарадзкая iнфра-структура: пашырыли сетку вадаправодау, перабудавалi энэргетычную сетку, пабудавалi два шпiталi, i некалькi палiклiнiкау. Колькасьць жы¬хароу у 1931 годзе складала 16.282 асобы, з чаго 70% былi юдаютамi, 18% — каталiкамi (галоуным чынам жаунеры й iхныя сем i) 11 % — пра-васлаунымi i 2% мусульманами На тэрыторыi гораду дзейнiчалi 13 рым-ска-каталiцкiя парафii, 1 праваслауны прыход, 2 сынагогi й 18 жыдоу-скix бажнiцау.
17 верасьня 1939 году савецкiя войскi увайшлi на тэрыторыю Поль-шчы, i Слонiм разам з усёй Заходняй Беларусяй быу уключаны у склад Савецкага Саюзу. Ад 1941 году пачалася нямецкая акупацыя; горад у чарговы раз быу зьнiшчаны й спустошаны. Немцы правялi пагром слонiмскiх Жыдоу, якiя складалi палову гарадзкога насельнiцтва. Жыдоускае насельнщтва было пераселенае у гета, створанае памiж каналам Агiнскага й старым рэчышчам Шчары. Першыя масавыя экзэ-куцыi пачалiся у сярэдзiне 1941 году. Месцам расстрэлау была Пет-ралевiцкая гара, якая знаходзiцца ля вёскi Петралевiчы, непадалёк ад гораду, ля шашы, што спалучае Лiду зь Вiльняй. Масавыя расстрэлы Жыдоу адбывалicя ад 29 чэрвеня да 15 лiпеня 1943 году. Тады рас-стралялi амаль усю жыдоускую грамадзкасьць Слонiма. Цяпер Жыды у Слонiме складаюць толькi адзiн працэнт насельннiтва. Петралевiцкая гара была таксама месцам расстрэлау Беларусау i Палякау, аднак дакладная колькасьць ахвярау невядомая.
У 1944 годзе Слонiм быу заняты савецкiмi войскамi i зноу уклю¬чаны, разам зь Беларусяй, у склад Савецкага Саюзу. У горадзе можна знайсьцi помнiкi у памяць аб гэтых падзеях: Помнiк Невядомаму Жаунеру й танк. 3 пэрыяду савецкай улады паходзяць таксама помнiкi Ленiну.
Могiлкi у Слонiме знаходзяцца у трох месцах. Найстарэйшыя — Ружанскiя, Moгiлкi на Лабазоуцы й могiлкi у Альбэртыне. Там ля-
жаць праваслауныя й каталiкi. Ад жыдоуск!х могiлак сёньня засталося некалькi мацэвау i агароджаная тэрыторыя ля вулiцы Брэсцкай. Жыдоускiя могiлкi iснавалi таксама за сынагогай, на месцы сень-
няшняга базару. Мусульмански могiлкi (татарскi мiзар) знаходзяцца у лесе, каля пяцi кiлямэтрау на поунач ад гораду.
Пасьля другой усясьветнай вайны пачалося прамысловае разьвщьцё Слонiма. Сёньня там жыве каля 60 тысяч жыхароу. Гэта важны аута-дарожны й чыгуначны вузел. Дзейнiчаюць там таксама прадпры-емствы, такiя як альбэртынскi паперны завод, тэкстыльная фабрыка, i прадпрыемствы харчовай прамысловасьцi. Там каля ста пятiдзесяцi гандлёвых аб'ектау, чатыры рэстараны, тры кавярнi й чатыры бары. У апошнiя гады можна зауважыць ажыуленьне гандлёвай дзейнасьцi у цэнтры гораду. Адчыняюцца новыя крамы, бары, дзейнiчае вялкi базар, распаложаны за сынагогай, i некалькi меншых кiрмашоу у iншых частках гораду. У горадзе 11 палiклiнiкау. Плянуецца стварэньне мэдычнага музэю. Горад разбудоуваецца. Некалькi гадоу таму турэцкая фiрма Enka пабудавала тут мiкрараён „Дружба". Жывуць там перадусiм сем i вайскоуцау, якiя пасьля 1989 году пераехалi з краiнау Варшаускай Дамовы мiж iншым у Беларусь. Новыя жытловыя мiкрараёны будуюцца пераважна у пауднёва-усходняй частцы гораду.
У 1981 годзе паустау новы будынак слонiмскага дому культуры. Там дзейнiчае каля дваццацi розных мастацкiх сэкцыяу i гурткоу, мiж iншым, аркестар народных iнструмэнтау, фотамайстэрня, мастацкi гурток, музычны калектыу. У будынку дому культуры знаходзiцца адчынены пасьля 1989 году Слонiмскi драматычны тэатар. У горадзе дзейшчае сем бiблiятэкау, кiно, краязнаучы музэй i прыватная калек-цыя „Слонiмскi Музэй — Майстэрня беларускага мястэчка".
Iснуюць у Слошме шматлiкiя спартовыя аб'екты. Гэта тры стады-ёны, два басэйны й дваццаць восем спартовых заляу. Ёсьць таксама дзьве спартовыя школы, у якiх займаюцца такiмi дысцыплiнамi, як лёгкая атлетыка, футбол, бокс, гандбол, стрэлы, мастацкая гiмнастыка, веславаньне на байдарках i каноэ. Слошмскiя спартоуцы дасягнулi алiмпiйскiх вышыняу, напрыклад, у веславаньнь Трэнiнгi на байдар¬ках i каноэ таксама й сёньня можна часам убачыць на Канале Агiн-скага.
1люстрацыяй ап1санай тут псторьй Слон!ма й вакол1цау зьяуляюцца прэзэнтаваныя у альбоме здымк1. Па ix можна адчуць кл1мат гэтага гораду, у яюм м1нуушчына пераплятаецца з сучаснасьцю.

Анна Рейф (Anna Rejf)

Текст отсканирован с книги «Slonim-Odslony» изданной в Варшаве в 2002 году.
Полностью сохранёны стиль и орфография автора.


Статья из Слонимский городской портал
http://www.slonim.org

URL для этой статьи:
RC_MOD_URL/sections/index.php?op=viewarticle&artid=8
asasas