З «Газетай Слонімскай» адмовілася супрацоўнічаць друкарня
27 снежня Гродзенская абласная друкарня выдасць апошні нумар недзяржаўнай
"Газеты Слонімскай". Прадпрыемства адмовілася супрацоўнічаць з выданнем у 2006 г. Пра гэта галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук даведаўся з афіцыйнага ліста ад дырэктара друкарні П. Мітрафанава.
У пасланні гаворыцца, што друкарня "вымушаная адмовіць" у заключэнні дамоваў на друк "Газеты Слонімскай" і бясплатнага дадатку да яе "Отдушина" ў звязку з тым, што "паводле плану загрузкі прадпрыемства плануецца ажыццяўляць друк рэспубліканскіх газет". "У сувязі з поўнай загрузкай абсталявання мы не маем магчымасці ажыццяўляць друк Вашай газеты ў 2006 г.", - тлумачыць П. Мітрафанаў.
Як паведаміў прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук, перапынку ў выпуску газеты не павінна адбыцца, бо яму ўдалося заключыць дамову з адной з друкарань у Мінску.