Слоним-Форум
Расписание автобусов
Обмен ссылками
Гостевая
Телефонный справочник
Фотогалерея
Карта района
Слоним-Чат
Межгородский автобусы
Наши баннеры
История города
 
Слоним - город мечты! Войти / Персональная страница Зарегестрироваться!  
Поискать на сайте
Главное меню

Партнеры
http://www.gs.by

http://www.myslonim.narod.ru

http://www.fourpost.h12.ru

http://schuchin.narod.ru/

http://www.pozd.ru


Информация
Погода в городе

Погода на rp5.ru
Курсы валют

www.tb.by currency

Связь с нами


Показать / Спрятать
 
Показать / Спрятать
Отправлено Shef Включено 8.6.06 20:48 (4641 прочитано)

Пасля трыццаці пяці гадоў плённай працы выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя», улада прыняла рашэньне пра высяленьне яго зь будынку. Распараджэньне падпісаў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Цяпер на месцы энцыкляпэдыстаў будуць сядзець судзьдзі Гаспадарчага суду.

Сытуацыя вакол БелЭн пракаментаваў “Радыё Свабода” пісьменьнік Алесь Петрашкевіч, які 27 гадоў жыцьця аддаў энцыкляпэдычнай справе:



-- Сытуацыя вельмі трывожная. Па-першае, у энцыкляпэдыі дзяржава адабрала будынак, які перададзены гарадзкому гаспадарчаму суду. Выйшла нематываванае распараджэньне кіраўніка краіны выселіць БелЭН з памяшканьня.

Куды выселіць – у распараджэньні ня сказана. Супрацоўнікі сядзяць на клунках, а новы гаспадар распачаў у будынку капітальны рамонт.

Па-другое, выдавецтва ў канцы мінулага году было вымушанае скараціць штаты – са 156 чалавек да 95. З гэтых 95 толькі 35 рэдактараў. Сёньня ў штаце не засталося ніводнага бібліёграфа. А гэта ўжо нонсэнс. Тая калекцыя энцыкляпэдычных рэдактараў-спэцыялістаў, якая фармавалася цягам трыццаці пяці гадоў, разбураецца.

А энцыкляпэдыі могуць выдавацца толькі пры аптымальнай колькасьці рэдактараў мінімум 150-160 чалавек. Навукаў розных так многа, што малой колькасьці рэдактараў, якія ўсе павінны быць адмыслоўцамі, не ахапіць, не выцягнуць гэтыя ўсе навукі.

Яшчэ летась у выдавецтве было 12 галіновых рэдакцый. Цяпер іх толькі 3. Як трыма рэдакцыямі можна падрыхтаваць і выдаць сур’ёзную навуковую энцыкляпэдыю? Гэта немагчыма. У такіх умовах энцыкляпэдыя зачахне.

Зьнішчэньне БелЭн, якое адбываецца на нашых вачах, можна параўнаць па значэньні хіба з закрыцьцём Віленскага ўнівэрсытэту генэралам Мураўёвым.

Хартыя97

 

Дополнительные ссылки


Яндекс цитирования
RunCms Copyright © 2002 - 2019
- Free Opensource CMS System - 
- Click here to visit our mainsite! -

- Генерация страницы: 0.06 секунд -