Слоним-Форум
Расписание автобусов
Обмен ссылками
Гостевая
Телефонный справочник
Фотогалерея
Карта района
Слоним-Чат
Межгородский автобусы
Наши баннеры
История города
 
Слоним - город мечты! Войти / Персональная страница Зарегестрироваться!  
Поискать на сайте
Главное меню

Партнеры
http://www.gs.by

http://www.myslonim.narod.ru

http://www.fourpost.h12.ru

http://schuchin.narod.ru/

http://www.pozd.ru


Информация
Погода в городе

Погода на rp5.ru
Курсы валют

www.tb.by currency

Связь с нами


Показать / Спрятать
 
Показать / Спрятать
Отправлено Shef Включено 25.1.07 12:14 (6880 прочитано)

Эстонскі парламент прыпыніў разгляд законапраекта, які дазваляе дэмантаваць помнік Воіну-вызваліцелю, але ўхваліў законапраект, які фактычна прыраўноўвае савецкую сімволіку да нацысцкай. Другое чытанне законапраекта “Аб зносе забароненых будынкаў” было прыпынена па прапанове кіруючай партыі Цэнтра. На думку тых дэпутатаў, якія выступалі падчас абмеркавання, законапраект не адпавядае канстытуцыі, выклікае раскол паміж эстонскай і рускамоўнай суполкамі ў краіне, а таксама негатыўна ўспрыняты ў шэрагу дзяржаў.

Згодна з законапраектам, забароненымі для будаўніцтва або экспанавання ў грамадскіх месцах мяркуецца абвясціць помнікі, творы манументальнага мастацтва і іншыя будынкі, што “ўзвялічваюць дзяржавы, якія акупавалі Эстонскую рэспубліку, або іх узброеныя сілы і дзяржаўных дзеячаў, выклікаюць варожасць або заклікаюць да здзяйснення злачынстваў або парушаюць грамадскі парадак іншым спосабам”.

Дадзены законапраект прапаноўваецца ўжываць у адным пакеце з ужо прынятым 10 студзеня законам “Аб абароне воінскіх пахаванняў”. Гэтыя дакументы ствараюць заканадаўчую базу для перазахавання парэшткаў савецкіх воінаў, якія знаходзяцца ў Брацкай магіле на ўзгорку Тынісмягі ў Таліне і для дэмантажу ўсталяванага ў іх гонар помніка.

Акрамя таго, парламент Эстоніі завяршыў у сераду першае чытанне паправак у Пенітэцыярны кодэкс, які забараняе выкарыстоўваць у грамадскіх месцах савецкую і нацысцкую сімволікі.

Згодна з распрацаваным эстонскім урадам законапраектам, забараняецца “наўмысная альбо парушаючая грамадскі спакой дзейнасць, якая складаецца з экспанавання альбо распаўсюджвання сцягоў, гербоў, атрыбутаў, дэвізаў альбо іншых афіцыйных сімвалаў СССР, саюзных рэспублік СССР, КПСС, Нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыі Нямеччыны, СС альбо іх добра апазнавальных фрагментаў, якія заклікаюць да нянавісці, гвалту або дыскрымінацыі па нацыянальнасці, расе, колеру скуры, полу, мове, паходжанню, рэлігійным перакананням, сексуальнай арыентацыі, палітычным перакананням, маёмаснаму або сацыяльнаму становішчу”.

Парушальнік гэтага палажэння караецца грашовым штрафам у памеры да трохсот штрафных адзінак (18 000 крон або прыкладна каля 1,5 тыс. даляраў) або арыштам. Юрыдычную асобу можна аштрафаваць на суму да 50 тыс крон. Калі распальванне варожасці з дапамогай забароненай сімволікі прывядзе да цяжкіх наступстваў, парушальніка можа чакаць турэмнае зняволенне на тэрмін да 3 гадоў.

Хартыя97

 

Дополнительные ссылки


Яндекс цитирования
RunCms Copyright © 2002 - 2019
- Free Opensource CMS System - 
- Click here to visit our mainsite! -

- Генерация страницы: 0.06 секунд -