Слоним-Форум
Расписание автобусов
Обмен ссылками
Гостевая
Телефонный справочник
Фотогалерея
Карта района
Слоним-Чат
Межгородский автобусы
Наши баннеры
История города
 
Слоним - город мечты! Войти / Персональная страница Зарегестрироваться!  
Поискать на сайте
Главное меню

Партнеры
http://www.gs.by

http://www.myslonim.narod.ru

http://www.fourpost.h12.ru

http://schuchin.narod.ru/

http://www.pozd.ru


Информация
Погода в городе

Погода на rp5.ru
Курсы валют

www.tb.by currency

Связь с нами


Показать / Спрятать
 
Показать / Спрятать
Отправлено Shef Включено 23.10.10 17:48 (4624 прочитано)

22 кастрычніка 2010 г. на 53-м годзе жыцця памёр гісторык Павел Лойка. Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» старшыня ТБМ, гісторык Алег Трусаў. Па яго словах, апошнія дні жыцця Павел Алегавіч знаходзіўся ў коме.

Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Ён быў аўтарам першых з моманту здабыцця незалежнасці падручнікаў па гісторыі Беларусі, рэдактарам і складальнікам навуковых зборнікаў і манаграфій.

«У яго былі моцныя беларускія карані»

Гісторык Валянцін Голубеў распавядае пра сябра і калегу Паўла Лойку.

«Павел паходзіў з вельмі добрай беларускай сям’і са Слоніма. Калі мы пасябравалі, то я вельмі часта ездзіў з Лойкамі на іх малую радзіму. Яго дзеда, доктара, слонімцы памятаюць дагэтуль. Бацька Алег Антонавіч, наш паэт і пісьменнік, цудоўны чалавек. У Паўла былі моцныя беларускія карані. Ён яшчэ ў савецкія часы напісаў першы сапраўдны падручнік па гісторыі Беларусі. Ластоўскі напісаў свой напрыканцы 19-га стагоддзя, а Павел свой — напрыканцы 20-га. Настаўнікі плакалі ад шчасця, калі выйшлі тыя падручнікі. Як ён апісаў Аршанскую бітву! Толькі сёлета Мінадукацыі канчаткова выціснула тыя парасткі сапраўднасці з падручнікаў. А яны ж былі нацыянальныя, а не нацыяналістычныя.

Што тут сказаць, хутка мне абараняць доктарскую. Павел сам рыхтаваўся абараняцца, вычытаў маю працу, збіраўся прыйсці на абарону...»

Выказваем спачуванні родным і блізкім выбітнога навукоўца, які так шмат зрабіў для Беларусі.

Развітанне з Паўлам Лойкам адбудзецца ў нядзелю 24 кастрычніка па адрасе Адоеўскага, 81-31.

 

Дополнительные ссылки


Яндекс цитирования
RunCms Copyright © 2002 - 2018
- Free Opensource CMS System - 
- Click here to visit our mainsite! -

- Генерация страницы: 0.04 секунд -